Падлеткі зладзілі алкавечарынку ў Наваполацку: аднаго хлопца збілі да паўсмерці, другі ўцякаў ад міліцыі і зламаў пазваночнік
Читать по-русски


У Наваполацку падлеткі збілі да несвядомага стану свайго таварыша, а пасля адзін з іх спрабаваў уцячы ад міліцыі, выскачыўшы ў акно. У выніку ён зламаў пазваночнік, паведамляе група «Первый Новополоцк | Полоцк» «ВКонтакте».

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество360p  СкоростьОбычная  

Інцыдэнт здарыўся ў ноч на 16 чэрвеня. Група маладых людзей, у тым ліку няпоўнагадовыя, сабралася ў кватэры на вуліцы Еранько для ўжывання спіртных напояў. Сітуацыя абвастрылася, і паміж удзельнікамі вечарынкі адбылася бойка. Адзін з маладых людзей быў збіты да несвядомага стану.

Суседзі выклікалі міліцыю, аднак супрацоўнікам дзвярэй ніхто не адчыніў. Работнікі МНС узломвалі яе спецінструментам.

Адзін з удзельнікаў інцыдэнту паспрабаваў пазбегнуць затрымання і няўдала выскачыў з акна. Дактары, якія прыбылі на месца, выявілі, што ён зламаў пазваночнік.

Супрацоўнікі міліцыі выявілі ў кватэры няпоўнагадовых у стане алкагольнага ап’янення і збітага хлопца, які неаднаразова страчваў прытомнасць.