Ашуканцы «развялі» пракрамлёўскую спявачку Ларысу Доліну. Яна прадала кватэру ў Маскве і перавяла ім грошы
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Спявачка Ларыса Доліна, якая падтрымала расійскую агрэсію супраць Украіны, стала ахвярай махляроў. Яна сама прадала кватэру ў Маскве і перавяла грошы невядомым, паведамляе крыніца тэлеграм-канала SHOT.

Лариса Долина на концерте в самопровозглашенной ДНР, 11 мая 2022 года. Фото: «Донецкое агентство новостей»
Ларыса Доліна на канцэрце ў самаабвешчанай ДНР, 11 траўня 2022 года. Фота: «Донецкое агентство новостей»

Паводле звестак выдання, спявачка аддала зламыснікам больш за 100 млн расійскіх рублёў (1,075 млн даляраў). Сама артыстка гэтай інфармацыі пакуль не пацвердзіла.

Раніцай 13 жніўня ў кватэру народнай артысткі РФ у Хамоўніках прыехалі пяць чалавек і заявілі, што яны новыя ўласнікі. Ахоўнікі паведамілі ў паліцыю пра спробу незаконнага пранікнення ў элітны ЖК і заблакавалі ўсе выхады. «Новых уласнікаў» затрымалі на месцы. З імі цяпер размаўляюць следчыя.

Нагадаем, ураджэнка Адэсы (Украіна) Ларыса Доліна неаднаразова выказвалася ў падтрымку анексіі Крыма і поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны. У студзені мінулага года Украіна ўключыла спявачку ў санкцыйны спіс «за наведванне акупаваных тэрыторый пасля пачатку ўварвання, удзел у прапагандысцкіх канцэртах, публічную падтрымку вайны і рэжыму Пуціна».

3 лютага 2023 года Доліну ўключылі ў санкцыйны спіс Канады за датычнасць да распаўсюду расійскай дэзінфармацыі і прапаганды.