• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Навукоўцы расказалі, як выявіць мужчыну, схільнага да сэксуалізаванага гвалту. Заўважыць гэтую рысу можа кожны

9 жнiўня 2024 у 1723207560
«Зеркало»

Псіхолагі з Універсітэта Эдыт Коўэн (Аўстралія) падзяліліся вынікамі сваіх эксперыментаў. Ім удалося высветліць, што калі мужчына, гледзячы на жанчын, часцей кідае позірк на цела, чым на твар, то ён таксама верыць у сэксісцкія стэрэатыпы. Патэнцыйна гэта можа сведчыць і пра схільнасць да гвалту ў адносінах, піша Naked Science са спасылкай на акадэмічны часопіс Archives of Sexual Behaviour.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

Кіраўніком даследавання стаў псіхолаг Рос Холет - ён працягнуў тэму, якую ўжо вывучаў раней.

У прыватнасці, навуковец выявіў, што калі ў гетэрасэксуальнага мужчыны ёсць звычка разглядаць жаночыя целы, то гэта карэлюе з небяспечнымі ўяўленнямі пра сэксуалізаваны гвалт. Такія мужчыны, як высветліла каманда Холета, таксама часцей схільныя да сэксуальнай аб'ектывацыі жанчын і абвінавачання ахвяраў гвалту.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: stock.adobe.com
Даследчыца назвала тры галоўныя прычыны, чаму ў беларусаў і беларусак ёсць спакуса абвінаваціць ахвяру. Адна з іх можа здзівіць

Новая серыя эксперыментаў мела даказаць ці абвергнуць практычную прыдатнасць апытальніка, які б выяўляў схільнасць да разглядання жаночых целаў. На думку навукоўцаў, гэта можа дапамагчы ў выяўленні адхіленняў у сэксуальных устаноўках і афектыўных станаў.

У эксперыментах удзельнічала 110 гетэрасэксуальных мужчын ад 18 да 62 гадоў, большасць з іх - белыя. Усе яны прайшлі серыю тэстаў. Яны ацэньвалі звычку глядзець на целы жанчын, ступень сэксуальнага ўзбуджэння пры гэтым, асацыяцыі паміж сэксам і агрэсіяй, ступень схільнасці да гвалту і не толькі.

Пасля аналізу атрыманых звестак каманда Холета знайшла залежнасць паміж звычкай разглядаць целы жанчын і маркерамі схільнасці да сэксуалізаванага гвалту. Выявілася, што тыя, хто акцэнтуе ўвагу на жаночым целе, таксама згодныя з міфамі, апраўдваюць згвалтаванне, дамагаліся да жанчын, асацыявалі эротыку з агрэсіяй і не асабліва перажывалі, калі бачылі раздзетых жанчын з цялеснымі пашкоджаннямі (напрыклад, ранкамі).

Рос Холет падкрэсліў, што даследаваць гэтую тэму вельмі важна, каб глыбей зразумець ўстаноўкі і дзеянні, якія папярэднічаюць ці спадарожнічаюць сэксуалізаванаму гвалту. Каманда навукоўцаў верыць, што аднойчы гэта дапаможа прагназаваць і спыняць такія злачынствы, і збіраецца працягнуць працу.

Чытайце таксама

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Anete Lusina
Псіхолагі склалі спіс з сямі «чырвоных сцяжкоў», якія сведчаць пра тое, што адносіны, магчыма, час заканчваць
Фото: Dainis Graveris, unsplash.com
Што такое згода на сэкс і як яе атрымаць? Не, гэта не подпіс на паперцы - зараз растлумачым

Навiны па тэме:

Скандальный блогер Эндрю Тейт предстал перед судом. Новые обвинения еще тяжелее, чем прежние

У Батумі згвалтавалі беларуску. Падазраваны — супрацоўнік батанічнага саду

В домах скандального блогера Эндрю Тейта прошли обыски. Ему грозят новые обвинения

Полная версия