• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Пазванілі ў Савет Бяспекі даведацца, што з Лукашэнкам. Вось што нам сказалі

15 мая 2023 у 1684157280
«Зеркало»

Пра стан Аляксандра Лукашэнкі няма інфармацыі вось ужо шосты дзень. Увесь гэты час яго не паказваюць па тэлевізары, свежыя фота палітыка не публікуюцца, а афіцыйныя асобы працягваюць захоўваць маўчанне і ніяк не каментуюць яго адсутнасць у публічнай прасторы. Раней мы спрабавалі даведацца, што з палітыкам, у ягонай прэс-службе і адміністрацыі, лечкамісіі - і ніякай канкрэтыкі не атрымалі. Лагічна дапусціць, што страта Лукашэнкі можа ўплываць на бяспеку краіны. Пад выглядам занепакоенай грамадзянкі журналістка «Люстэрка» вырашыла звярнуцца ў Савет Бяспекі, каб даведацца, што адбываецца.

Государственный секретариат Совета Безопасности Беларуси находится в здании Администрации Лукашенко. Минск, 24 сентября 2022 года. Фото: официальная страница государственного секретаря Совбеза в Facebook
Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Беларусі знаходзіцца ў будынку адміністрацыі Лукашэнкі. Мінск, 24 верасня 2022 года. Фота: Афіцыйная старонка дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі ў Facebook

- Добры дзень! У мяне такое пытанне, не ведаю, да каго звярнуцца. Аляксандра Рыгоравіча не відаць вось ужо шосты дзень. Калі шчыра, вельмі трывожна. Можа быць, Савет Бяспекі ў курсе, нешта ведае? Кажуць, ён там хварэе моцна. Як яго здароўе?

- А вы куды тэлефануеце?

- У сакратарыят Савета Бяспекі.

- А чаму вы вырашылі, што мы вам павінныя пра гэта казаць?

- Таму што Савет Бяспекі займаецца нацыянальнай бяспекай краіны, а калі ў Аляксандра Рыгоравіча нейкая праблема сур'ёзная са здароўем, то гэта, напэўна, уплывае на бяспеку краіны, праўда ж?

- Значыць, так, гэта ўплывае на бяспеку краіны, але дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі не ўпаўнаважаны каментаваць гэтае пытанне.

- Добра, а хто тады?

- Да пабачэння! - эмацыйна адрэагаваў супрацоўнік і кінуў трубку.

Нагадаем, што ў нядзелю Лукашэнка не ўдзельнічаў ва ўрачыстасцях з нагоды Дня сцяга, герба і гімна. Замест яго выступіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Таксама нічога пра стан палітыка не заявілі і ў выніковых эфірах дзяржаўных тэлеканалаў. Дэпутат расійскай Дзярждумы заявіў, што Лукашэнка хварэе, але не сказаў на што. Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка паведаміў, што, паводле інфармацыі НАУ, у палітыка інфекцыйна-алергічны міякардыт.

Пра стан Лукашэнкі ці нават пра месца, дзе ён цяпер знаходзіцца, нічога не вядома. З моманту ўрачыстых мерапрыемстваў на 9 траўня ў Маскве і Мінску ён не паказваўся ў публічным полі, ніякіх мерапрыемстваў з яго асабістым удзелам не праводзілася (што, як мы высветлілі, вельмі дзіўна). Пры гэтым прэс-служба Лукашэнкі і чыноўнікі маўчаць.

Вядома толькі, што ўвечары 13 траўня картэж у суправаджэнні «Стралы» прыехаў на тэрыторыю лечкамісіі - у Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Упраўлення справамі прэзідэнта, пісала «Еўрарадыё».

Паводле інфармацыі выдання, пад'езды да бальніцы былі перакрытыя, а ўздоўж дарог, якія вядуць да яе, выставілі сілавікоў. Як паведамляў праект «МотолькоПомоги», у клініку ў Драздах прыязджаў Аляксандр Лукашэнка. Ён прабыў там дзве гадзіны.

Чытайце таксама

Фото: president.gov.by
«Придется принести "лукашенковскую жертву"». Как себя поведет Москва после возможной смерти Лукашенко - мнение экспертов
Светлана Тихановская. Фото: офис политика
«Страна станет колом». Поговорили со Светланой Тихановской о плане на случай смерти Лукашенко и обвинениях Позняка
Песков - о здоровье Лукашенко: «Никаких таких официальных сообщений со стороны Минска не было»

Навiны па тэме:

«Вы яшчэ будзеце мучыцца са мной вельмі доўга». Лукашэнка расказаў, на што хварэў падчас сваёй адсутнасці

«Гарантировать безопасность ему и его детям может член семьи». Как и когда Лукашенко может передать власть в другие руки

«Пераход да новага этапу аслаблення яго іміджу». Эксперты — пра сітуацыю з хваробай і «выздараўленнем» Лукашэнкі

Полная версия