• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

«Са Сталіным сітуацыя была такая ж». Чаму прапаганда і чыноўнікі пачалі публічна гаварыць пра здароўе Лукашэнкі?

22 снежня 2023 у 1703263080
«Зеркало»

У чацвер, праводзячы нараду па цэнах, Аляксандр Лукашэнка гаварыў амаль шэптам. Такое з ім ужо здаралася. Але, напэўна, упершыню ў гісторыі прапаганда сама першая звярнула на гэта ўвагу. Больш за тое, пасля мерапрыемства стан Лукашэнкі для дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 1» пракаментаваў экс-міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Хоць звычайна пра самаадчуванне палітык зрэдку расказваў сам альбо гэта рабіла яго прэс-сакратар. Ні прапаганда, ні чыноўнікі пра ягонае здароўе і не заікаліся нават пры відавочных прыкметах праблем. Што змянілася і чаму? «Люстэрка» спытала пра гэта палітолага Аляксандра Фрыдмана.

Лукашенко на совещании по совершенствованию системы регулирования цен, Минск, 21 декабря 2023 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Лукашэнка на нарадзе па ўдасканаленні сістэмы рэгулявання цэн, Мінск, 21 снежня 2023 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Аляксандр Фрыдман звяртае ўвагу на тое, як дэманстратыўна было зробленае паведамленне прэс-службы Лукашэнкі пра тое, што нараду па цэнах той праводзіць шэптам. А таксама наколькі ненатуральна быў падрыхтаваны каментар Уладзіміра Караніка, якога журналістка дзяржаўнага тэлебачання нібы выпадкова сустрэла на выхадзе з нарады.

- Мы тут маем пажылога чалавека, якому ў наступным годзе будзе 70 і які ўжо доўгі час знаходзіцца на пасадзе, звязанай з пералётамі, паездкамі, велізарным стрэсам, - тлумачыць аналітык. - Тое, што фізічны стан гэтага чалавека пагаршаецца, - аб'ектыўны працэс, і, вядома ж, яго пасада і лад жыцця на гэта ўплываюць. Мабыць, праблемы са здароўем у яго сапраўды прысутнічаюць, і яны цяпер спрабуюць знайсці нейкую залатую сярэдзіну.

Першая мэта - купіраваць гэтыя праблемы кожны раз, калі яны будуць выяўляцца. Бо яны не ўсё могуць схаваць, як, напрыклад, калі ён наведвае іншыя краіны і на здымках мясцовага ТБ відаць, што кепска выглядае.

Другая мэта - апрабаваць на будучыню схему, як яны будуць з гэтымі выклікамі абыходзіцца. Калі Лукашэнка захварэе і не зможа гаварыць, то людзі павінныя паступова прывыкаць, каб не рэагавалі на гэта як на нейкую сенсацыю. Бо з вобразам маладога здаровага прэзідэнта, які яны прадавалі апошнія 25 гадоў, мабыць, узніклі вялікія цяжкасці.

Лукашенко на параде 9 мая 2023 года в Москве. Скриншот трансляции
Цяпер актыўна абмяркоўваюць стан здароўя Лукашэнкі. Расказваем, чаму так адбываецца

Аляксандр Фрыдман параўноўвае сітуацыю вакол стану здароўя Лукашэнкі з падобнай гісторыяй, што здарылася пасля заканчэння Другой сусветнай вайны з кіраўніком СССР Іосіфам Сталіным, які не давяраў дактарам і баяўся, што яго атачэнне і грамадзяне краіны даведаюцца, што правадыр занядужаў.

- У Караніка ж гэта таксама праслізгвае - ён сказаў, што Лукашэнка не прыслухоўваецца да парадаў дактароў і робіць тое, што сам хоча, - дадае аналітык. - Са Сталіным сітуацыя была такая ж. Калі ўзнікалі праблемы са здароўем, дактары не маглі іх вырашыць, бо ён не слухаў і абвінавачваў іх у недахопе кваліфікацыі. Казаў, што яны няздольныя яму дапамагчы, і ў выніку вінаватымі аказваліся не яго хваробы, а дактары. Сталін выдатна разумеў: калі яго атачэнне разбярэцца, што правадыр саслабеў, што ён нямоглы і стары і ў нейкі момант можа нават памерці, то сістэма абрынецца.

У Лукашэнкі сістэма персаналісцкая - як і савецкая, яна заточаная на аднаго чалавека. Ён гэта, вядома, разумее, і з інфармацыяй пра яго здароўе абыходзяцца надзвычай педантычна і выдаюць яе дазавана.

Чытайце таксама

Александр Лукашенко. Фото: president.gov.by
«Пераход да новага этапу аслаблення яго іміджу». Эксперты - пра тое, што змусіла нездаровага Лукашэнку паказацца на публіцы
Presidents of Russia and Belarus meet for talks in Moscow
Што мы ведаем пра здароўе Лукашэнкі? Пра яго хваробы амаль ніколі не гавораць афіцыйна - было ўсяго чатыры выпадкі за 10 гадоў

Навiны па тэме:

Атрымаў партыю ў спадчыну ад бацькі, праславіўся дыкпікам і заявамі пра сэкс. Успамінаем біяграфію Алега Гайдукевіча

Што было б, калі б Лукашэнка на Новы год сказаў усю праўду? Спыталі пра гэта нейрасетку — вось што выйшла

Лукашенко говорил, что 2023-й будет Годом мира и созидания. Вот как он (не) сдержал свое слово

Полная версия