• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Лукашэнка папрасіў «уплывовую краіну» прыняць яго з афіцыйным візітам «у зручны час»

23 верасня 2024 у 1727066400
«Зеркало»

Аляксандр Лукашэнка выказаў жаданне наведаць з афіцыйным візітам Саудаўскую Аравію. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні з Нацыянальным днём краіны, якое беларускі палітык скіраваў саудаўскаму каралю Сальману бен Абдэлю Азізу аль-Сауду і прэм'ер-міністру краіны Мухамеду бен Сальману бен Абдэлю Азізу аль-Сауду.

Александр Лукашенко. 14 октября 2022 года. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка. 14 кастрычніка 2022 года. Фота: Reuters

Лукашэнка адзначыў, што Саудаўская Аравія «ўмацоўвае свае пазіцыі ў якасці ўплывовай краіны ў сусветнай і рэгіянальнай палітыцы, адыгрывае важную ролю ў найбуйнейшых інтэграцыйных аб'яднаннях, упэўнена стварае эканоміку будучыні».

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што за мінулы год «узаемадзеянне Беларусі і Саудаўскай Аравіі выведзенае на якасна новы ўзровень».

«Буду рады наведаць вашую краіну ў зручны час для абмеркавання найбольш актуальных справаў і ўзгаднення плана далейшых сумесных дзеянняў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах», - адзначыў Лукашэнка, падкрэсліўшы, што «абмен досведам і каардынацыя пазіцый па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня дазволяць абедзвюм краінам актыўней фармаваць агульнае бачанне справядлівага шматпалярнага светапарадку».

Навiны па тэме:

«Сообща нам удастся открыть новые горизонты». Лукашенко поздравил Путина с 72-летием

115 «вышло», 142 «зашли». За время помилований в Беларуси политзаключенными признали больше людей, чем вышли на свободу

Послы девяти стран вручили верительные грамоты Лукашенко. Вот список

Полная версия