• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Стала вядома, каго Лукашэнка пазбавіў вайсковых званняў

21 лiстапада 2024 у 1732168800
Міраслава Льнянко / «Зеркало»

Яшчэ 18 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра пазбаўленне вайсковых і спецыяльных званняў - усяго ў спіс трапіў 21 чалавек. На той момант іх прозвішчы не паведамляліся. Апоўначы з 20 на 21 лістапада тэкст указа быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Так сталі вядомыя прозвішчы тых, каго пазбавілі званняў (усе яны - у запасе).

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Ва ўказе - палкоўнік унутранай службы Сяргей Сандалюк, падпалкоўнік юстыцыі Алег Ядко і падпалкоўнік міліцыі Генадзь Майсейчык.

А таксама маёры Андрэй Рэкець, Антон Станкевіч, Іна Уласавец і маёры міліцыі Міхаіл Залеўскі і Уладзімір Марцінкевіч.

Акрамя гэтага старшыя лейтэнанты Руслан Асадулаеў, Ягор Захараў, старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Ільін і старшы лейтэнант юстыцыі Антон Шыбута.

Званняў пазбаўленыя капітаны Раман Яроменка, Павел Кавалераў, Юлія Матусевіч, Яўген Мацкевіч, Дзмітрый Чарнаброўкін і капітан юстыцыі Павел Зінін.

У спіс таксама ўвайшлі старшы прапаршчык Аляксандр Дашчынскі, прапаршчык Іван Страшкевіч і старшына Сяргей Барадзін.

Нагадаем, практыка масавага пазбаўлення званняў нязгодных з палітыкай Лукашэнкі пачалася ў траўні 2021 года. У першым такім указе фігуравала 80 прозвішчаў - званні страцілі, напрыклад, адзін са стваральнікаў аб'яднання былых сілавікоў Аляксандр Азараў, а таксама Дзмітрый Пратасевіч - бацька Рамана Пратасевіча. Потым такія ўказы пачалі з'яўляцца з зайздроснай рэгулярнасцю.

Навiны па тэме:

«Дзяржава мяне ацаніла». Праверылі, чым валодае падазраваны ў датычнасці да забойстваў апазіцыянераў Паўлічэнка, — і патэлефанавалі яму

Военному аналитику Егору Лебедку собираются ужесточить наказание

Беларусский аналог Starlink, сделанный «за очень маленькие деньги», поступит в армию к 1 декабря

Полная версия