• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

КДБ склаў спецыяльную памятку для рэйдаў па «экстрэмістах». Дакумент трапіў у распараджэнне «Люстэрка» — расказваем

13 лiстапада 2024 у 1731515280
Аляксандра Рэквісава / «Зеркало»

Ад самага стварэння «Люстэрка», вось ужо больш за тры гады, практычна кожны дзень мы публікуем навіны пра тое, што прадстаўнікі тых ці іншых сілавых структураў правялі ў кагосьці ператрус. У тым ліку гэтым займаюцца супрацоўнікі КДБ. Як нам стала вядома ад інфармаванай крыніцы, як мінімум з нядаўняга часу чэкістам выдаюць спецыяльныя памяткі пра тое, як мусіць праходзіць гэты працэс у «экстрэмістаў». Расказваем, як выглядае інструкцыя.

Здание КГБ в Минске на проспекте Независимости. Фото: TUT.BY
Будынак КДБ у Мінску на праспекце Незалежнасці. Фота: TUT.BY

Дакумент называецца «Алгарытм правядзення аператыўна-следчых мерапрыемстваў». Ён не выглядае афіцыйным, Там няма подпісаў ці пячатак. Гэта проста раздрукаваны тэкст з пералікам дзеянняў падчас ператрусу і затрымання чалавека.

Дакумент напісаны даволі нефармальна - там ёсць выразы накшталт «праводзім ператрус», «забіраем тэхніку». Пры гэтым ён стракаціць спецыфічнымі тэрмінамі: да прыкладу, чалавека, да якога прыйшлі сілавікі, называюць «фігурантам» або «асобай». А ўсю працэдуру - «адпрацоўкай асобы».

Наколькі рэальнай выглядае такая «інструкцыя», мы пацікавіліся ў ініцыятывы BELPOL.

- Гэта вельмі падобна да праўды. Але гэта інструкцыя не агульная, а па канкрэтным матэрыяле, - пракаментаваў прадстаўнік арганізацыі.

Дакумент змяшчае прозвішчы і кантакты супрацоўнікаў КДБ, а таксама некаторыя дэталі канкрэтнай справы. Дзеля бяспекі нашай крыніцы мы не раскрываем падрабязнасцяў і не публікуем поўнага тэксту. Аднак частка указанняў мае даволі агульны характар і можа прымяняцца і да іншых «экстрэмістаў».

Фото из архива zerkalo.io
«Ізалятар на Акрэсціна перапоўнены». Даведаліся ў BYSOL падрабязнасці масавых затрыманняў, якія яшчэ ідуць

Такім чынам, які ж «алгарытм» працы КДБ падчас рэйду? Перш за ўсё - ператрус «па месцы жыхарства». Можна задзейнічаць «сілавую падтрымку байцоў АМАП», калі ёсць інфармацыя пра «магчымыя агрэсіўныя паводзіны асобы». Запрашаць АМАП ці не - старэйшы ў аператыўнай групе можа вырашыць сам.

Калі чалавек не падпарадкоўваецца ці супраціўляецца - сілавікі могуць адразу адправіць яго пад адміністрацыйны арышт з дапамогай мясцовай міліцыі.

Дома ў «фігуранта» сілавікам трэба шукаць прадметы, якія паказваюць «на датычнасць асобы да дэструктыўнай дзейнасці». Шукаць прапануюць нататнікі з запісамі, што датычаць «палітычных падзей у краіне», фота і відэа з акцый пратэсту, «БЧБ-атрыбутыку». Яшчэ адзін момант, на які прапануюць звярнуць увагу, - «кантакты з прыхільнікамі перамен, што выехалі з краіны». У дакуменце не сказана, як менавіта шукаць гэтыя «кантакты» і што з імі рабіць далей.

«На месцы аглядаем тэхніку на наяўнасць названай інфармацыі (мэсэнджары, электронную пошту, рознага роду праграмы і выдаленыя паведамленні, падпіскі на экстрэмісцкія каналы і інш.)», - гаворыцца ў інструкцыі. Калі нешта знойдзецца, тэхніку трэба забраць і агледзець паводле афіцыйнай працэдуры з пратаколам.

Як зрабіць так, каб у сілавікоў не было падставы для прэтэнзій да вашага тэлефона? Расказалі «Кіберпартызаны»

Далей - допыт. Яго можна правесці ў мясцовым КДБ ці «на месцы» - відаць, дома. Належыць узяць у «фігуранта» падпіску пра неразгалошванне звестак папярэдняга следства. Канкрэтныя пытанні прапануюць глядзець у асобнай праграме (яе ў нашым распараджэнні няма).

«У выпадку пацверджання датычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці» чалавека затрымліваюць. Гэтае рашэнне трэба ўзгадніць з канкрэтным супрацоўнікам КДБ - стаіць ягонае прозвішча.

«Па выніках адпрацоўкі асобы» належыць даць справаздачу. Інфармацыю неабходна даслаць супрацоўніку КДБ на службовую электронную пошту, а «выкананыя матэрыялы» па справе - пераслаць у Мінск з суправаджальным лістом. Адрасат пазначаны каротка - «4 ГУ». Можна меркаваць, што гаворка ідзе пра «Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам», якое ўваходзіць у структуру КДБ.

«Калі вам не падабаецца краіна, валіце нах**н». Беларус, які трапіў пад масавую аблаву КДБ, расказаў, як праходзілі ператрус і допыт

Нагадаем, з 31 кастрычніка ў краіне пачалася новая хваля ператрусаў і затрыманняў: яны прайшлі ў дзясяткаў чалавек. Паводле звестак СМІ і праваабаронцаў, аблавы закранулі жыхароў Мінска, Гомеля, Магілёва, Хойнікаў, Смаргоні, Слоніма, Ваўкавыска, Маладзечанскага і Асіповіцкага раёнаў, а таксама іншых населеных пунктаў. BYSOL ацэньвае колькасць пацярпелых у 80 чалавек, прадстаўнік «Вясны» - блізка да сотні, а паводле інфармацыі праекта «Гарадзенская праваабарона», толькі ў Гродзенскай вобласці затрыманыя каля 50 чалавек.

Рэйды былі звязаныя з крымінальнай справай па артыкуле 357 КК (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), паведамляў праваабарончы цэнтр «Вясна». Некаторым затрыманым задавалі пытанні пра дваровыя чаты, якія былі папулярныя ў паслявыбарчы час.

У ператрусах і затрыманнях удзельнічалі супрацоўнікі КДБ, пісала «Вясна». Паводле інфармацыі BYSOL, за аперацыяй стаіць Камітэт дзяржбяспекі, хоць удзельнічаць у ёй маглі і супрацоўнікі іншых сілавых структур.

Частка затрыманых дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Некаторых выпусцілі на волю ў якасці сведак па крымінальнай справе.

Чытайце таксама

Што можна зрабіць з тэхнікай, калі на тэлефоне раптам знікла сувязь і вы падазраяце, што да вас ідуць сілавікі? Тлумачыць эксперт
Як зрабіць так, каб у сілавікоў не было падставы для прэтэнзій да вашага тэлефона? Расказалі «Кіберпартызаны»

Навiны па тэме:

Праваабаронцы: У Гродзенскай вобласці праходзяць масавыя затрыманні з удзелам КДБ

«Директор перед тем, как дать ответ, на него косится». Рассказываем, где в руководстве крупных предприятий «сидит» КГБ

В СК заявили о значительном снижении числа «экстремистских преступлений»

Полная версия