• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

У пракуратуры Польшчы расказалі, адкуль гвалтаўнік і забойца беларускі Лізы возьме грошы на кампенсацыю яе блізкім

22 студзеня 2025 у 1737553320
Вера Караўская / «Зеркало»

Акруговы суд Варшавы 17 студзеня асудзіў на пажыццёвае зняволенне 23-гадовага паляка Дарыяна С. за згвалтаванне і забойства беларускі Лізы, а таксама абавязаў яго выплаціць кампенсацыю пацярпеламу боку. У Акруговай пракуратуры Варшавы растлумачылі «Белсату», як ён можа выплаціць гэтыя грошы.

Обвиняемый в изнасиловании и убийстве беларуски Лизы Дориан С. Окружной суд Варшавы, Польша. 4 декабря 2024 года. Фото: «Белсат»
Абвінавачаны ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы Дарыян С. Акруговы суд Варшавы, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: «Белсат»

Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба паведаміў «Белсату», што асуджаны паляк можа ўладкавацца на працу ў турме і выплачваць кампенсацыю з заробку:

- Асуджаны можа працаваць у папраўчай установе, і кампенсацыя можа быць спагнаная з гэтых сродкаў, гэтак жа як і з уласнасці, якую ён мае.

Скіба таксама ўдакладніў, што рашэнне Акруговага суда Варшавы яшчэ не ўступіла ў законную сілу, то-бок прысуд не канчатковы. Калі будзе пададзеная апеляцыя, то прысуд стане канчатковым пасля таго, як яна будзе разгледжаная, а вышэйшы суд зацвердзіць прысуд.

Пракуратура абскарджваць пажыццёвае зняволенне для Дарыяна С. не будзе:

- Паводле пракурора, прысуд справядлівы.

Пра планы падаць апеляцыю раней паведамілі адвакаты фігуранта справы. Яны настойваюць: не было даказана, што ён быў у свядомым стане ў момант злачынства.

- Гэты працэс быў праведзены, можна сказаць, экспрэс-метадам, беспрэцэдэнтным ва ўмовах польскай судовай сістэмы, што мусіць быць адзначана. Рашэнне суда заўчаснае. Шэраг сумневаў абароны і шэраг аргументаў не былі абвергнутыя падчас судовага разбору, - заявілі абаронцы паляка.

Нагадаем, 17 студзеня Дарыяна С. прызналі вінаватым у згвалтаванні і забойстве беларускі Лізаветы Герцэн, а таксама здзяйсненні ў дачыненні да яе разбойных дзеянняў у лютым мінулага года.

Паляка асудзілі на пажыццёвае зняволенне з адбыццём пакарання ў тэрапеўтычнай турэмнай сістэме. Дарыян таксама мусіць выплаціць пацярпелым - брату і партнёру Лізаветы - па 200 тысяч польскіх злотых (каля 168 тысяч рублёў па курсе Нацбанка).

Чытайце таксама

«Ліза і яе брат раслі ў доме, поўным канфліктаў і гвалту». Рэпартаж «Люстэрка» з пахавання загінулай пасля згвалтавання беларускі
«Калі гвалтаўніку дадуць тры гады, я з'еду з краіны». Рэпартаж «Люстэрка» з маршу «Яе звалі Ліза» памяці загінулай беларускі

Навiны па тэме:

«Главное было создать прецедент». Во Вроцлаве семья беларусов выиграла суд у соседа-ксенофоба

А говорил, что разведчик. Аферист из Молодечно выманил у минчанки 47 тысяч рублей и сел на пять лет

Французский режиссер Кристоф Ружжиа приговорен к четырем годам за домогательства к несовершеннолетней актрисе

Полная версия