Шэф Пентагона назваў страты Расіі ў вайне з Украінай
9 снежня 2024 у 1733729280
Ганна Матсан / «Зеркало»
Расія з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страціла не менш за 700 тысяч вайскоўцаў і выдаткавала на вайну больш за 200 мільярдаў даляраў, заявіў кіраўнік Пентагона Лойд Осцін.

«Тым часам Расія заплаціла каласальную цану за авантуру Пуціна. З лютага 2022 года краіна панесла не менш за 700 тысяч стратаў. Было выдаткавана больш за 200 мільярдаў даляраў», - сказаў Осцін.
Паводле інфармацыі шэфа Пентагона, у апошнія месяцы Расія страчвае да 1000 чалавек за дзень.
Лойд адзначыў, што толькі за першы год страты Расіі перавысілі сукупныя страты Масквы ва ўсіх канфліктах з часоў Другой сусветнай вайны.
Нагадаем, і Расія, і Украіна імкнуцца не агучваць звесткі пра свае страты. Але днямі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што з пачатку вайны ва Украіне ў лютым 2022 года загінула 43 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў, яшчэ 370 тысяч вайскоўцаў атрымалі раненні.
8 снежня абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што Расія страціла 600 тысяч салдат забітымі і параненымі, а Украіна - 400 тысяч. Пазней Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна, абверг словы Трампа пра суадносіны стратаў РФ і Украіны і заявіў, што ўкраінскія страты кратна перавышаюць расійскія.