Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) 8 снежня вырашыў, што беларусы змогуць выступіць на Гульнях у Парыжы 2024 года ў нейтральным статусе, паведамляе афіцыйны сайт МАК.

Гаворка пра індывідуальных спартоўцаў, якія пройдуць кваліфікацыю ў рамках наяўных крытэраў адбору на АГ. Спартоўцы і персанал, якія «актыўна падтрымліваюць вайну», не будуць дапушчаныя да ўдзелу ў спаборніцтвах. Гэта датычыць і тых, у каго ёсць кантракт з вайсковымі арганізацыямі або органамі бяспекі.
На Гульні ў Парыжы не атрымаюць запрашэння чыноўнікі і чальцы ўрадаў.
Таксама будуць забароненыя беларускі сцяг, гімн і любое абазначэнне нацыянальнай прыналежнасці.
У цэлым, як бачым, гэтыя крытэры, якія датычаць і расіян, паўтараюць рэкамендацыі МАК да міжнародных федэрацый ад 28 сакавіка 2023 года.