У аўторак, 14 студзеня, дзяржаўныя газеты апублікавалі перадвыбарныя праграмы ўсіх пяці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. У праграме Аляксандра Лукашэнкі звяртае на сябе ўвагу не тэкст, а фота: рэтуш заўважная нават голым вокам. Прапануем параўнаць, як насамрэч цяпер выглядае кандыдат Лукашэнка і якім яго вырашыў паказаць ягоны перадвыбарчы «штаб».
Скрыншот перадвыбарнай праграмы Аляксандра Лукашэнкі, апублікаванай у дзяржгазеце «Звязда»
Сама перадвыбарная праграма называецца «Время выбрало нас». Убачыць яе можна у папяровых версіях дзяржаўных газет «Звязда» і «Рэспублiка», а таксама ў вэб-версіі «Звязды» на сайце выдання. У тэксце праграмы Лукашэнка ў асноўным паўтарае ідэі, якія ўжо шмат разоў агучваў раней: ля межаў войскі NATO, краіну спрабуюць «разгайдаць знутры», трэба аб’яднацца і пастарацца «захаваць краіну».
А вось фота — гэта, відаць, новы ўзровень рэтушы. Рэдактары адкрыта перастараліся з фоташопам і «амаладзілі» Лукашэнку гадоў на 20.
Фатаграфія з перадвыбарнай праграмы Аляксандра Лукашэнкі, апублікаванай 14 студзеня 2025 года ў дзяржгазеце «Звязда»
Дзяржаўныя СМІ часта паказваюць Аляксандра Лукашэнку свяжэйшым, чым ён выглядае насамрэч (прычым часам відавочна перагінаюць).
На фотаздымках з мінулых перадвыбарных праграм ён таксама выглядае маладзейшым за свой узрост. Але не настолькі: да 2025 года кандыдат нібыта пачаў свяціцца.
Фотаздымкі з перадвыбарных праграм Аляксандра Лукашэнкі. Злева — у 2015 годзе, справа — у 2020 годзе. Фота: СБ, «Звязда»
А як Лукашэнка выглядае насамрэч?
ДзяржСМІ і прэс-служба часта «падпраўляюць» фота Лукашэнкі (і не толькі яго). Аднак рэальны выгляд палітыка можна ўбачыць на відэа, а таксама на фота замежных карэспандэнтаў.
Ніжэй — некалькі выяваў палітыка за апошнія месяцы.
Аляксандр Лукашэнка бярэ ўдзел у цырымоніі адкрыцця канферэнцыі ААН па змяненні клімату ў Баку, Азербайджан. 12 лістапада 2024 года. Фота: ReutersАляксандр Лукашэнка бярэ ўдзел у сустрэчы Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на курорце «Ігора» ў Ленінградскай вобласці, Расія, 26 снежня 2024 года. Фота: Аляксей Данічаў, Sputnik via ReutersАляксандр Лукашэнка бярэ ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў Садружнасці Незалежных Дзяржаваў на курорце «Ігора» ў Ленінградскай вобласці, Расія, 25 снежня 2024 года. Фота: Гаўрыіл Грыгораў, Sputnik via ReutersЛукашэнка на сустрэчы з Пуціным у Крамлі 9 кастрычніка 2024 года. Фота: kremlin.ruАляксандр Лукашэнка бярэ ўдзел у цырымоніі адкрыцця канферэнцыі ААН па змяненні клімату COP29 у Баку, Азербайджан, 12 лістапада 2024 года. Фота: Максім Шэметаў, ReutersПрэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух вітае Аляксандра Лукашэнку на плошчы Сухэ-Батара ва Улан-Батары, Манголія, 3 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters
Хто яшчэ ідзе на выбары
Нагадаем, усяго ў Беларусі зарэгістравалі пяць кандыдатаў на блізкіх выбарах: «чацвёрка для біцця» і Аляксандр Лукашэнка. Кандыдаты-спойлеры — гэта старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, індывідуальная прадпрымальніца Ганна Канапацкая, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і кіраўнік Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Спойлеры могуць выконваць розныя функцыі, напрыклад, заблытваць выбаршчыка, перашкаджаць іншым з шанцамі на перамогу ці проста быць у спісе для колькасці (гэты варыянт акурат і будзе ў Беларусі на сёлетніх выбарах). Нікога з зарэгістраваных кандыдатаў-спойлераў нельга назваць незалежнымі і рэальнымі супернікамі для Лукашэнкі, а Сяргей Сыранкоў наогул ідзе на выбары з лозунгам «Не вместо Лукашенко, а вместе с президентом».
Фотография из предвыборной программы Александра Лукашенко, опубликованной 14 января 2025 года в госгазете "Звязда"
1 из 7
Скриншот предвыборной программы Александра Лукашенко, опубликованной в госгазете "Звязда"
Фотография из предвыборной программы Александра Лукашенко, опубликованной 14 января 2025 года в госгазете "Звязда"
Фотографии из предвыборных программ Александра Лукашенко. Слева - в 2015 году, справа - в 2020 году. Фото: СБ, "Звязда"
Александр Лукашенко принимает участие во встрече Высшего Евразийского экономического совета на курорте «Игора» в Ленинградской области, Россия, 26 декабря 2024 года. Фото: Алексей Даничев Sputnik via Reuters
Александр Лукашенко принимает участие в неформальной встрече глав государств Содружества Независимых Государств на курорте «Игора» в Ленинградской области, Россия, 25 декабря 2024 года. Фото: Гавриил Григоров, Sputnik via Reuters
Лукашенко на встрече с Путиным в Кремле 9 октября 2024 года. Фото: kremlin.ru
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата COP29 в Баку, Азербайджан, 12 ноября 2024 года. Фото: Максим Шеметов, Reuters
Президент Монголии Ухнаагийн Хурэлсух приветствует президента Беларуси Александра Лукашенко на площади Сухэ-Батора, в Улан-Баторе, Монголия, 3 июня 2024 года. Фото: Reuters