Опубликовано 16 студзеня 2025 у 21.49
Адрес в интернете: https://zerkalo-io-read.online/news/cellar/88718.html    

Памёр культавы амерыканскі рэжысёр

Рэжысёр «Малхоланд Драйв» і «Твін Пікс» Дэвід Лінч памёр ва ўзросце 78 гадоў. Пра смерць кінематаграфіста паведаміла яго сям’я.

Дэвид Линч. Фото: Reuters
Дэвід Лінч. Фота: Reuters

«Праз тое, што яго больш няма з намі, у свеце зеўрае дзірка. Аднак ён заўсёды любіў казаць: „Глядзіце на пончык, а не на дзірку“», — гаворыцца ў паведамленні.

У жніўні 2024-га рэжысёр расказваў, што яму паставілі дыягназ «эмфізэма лёгкіх» — праз гэта Лінч больш не мог здымаць фільмы проста на пляцоўцы. Тым не менш ён быў поўны рашучасці і жадання здымаць кіно і далей — праўда, у дыстанцыйным фармаце.

Лінч — уладальнік «Оскара» за выбітныя заслугі ў кінематографе (2019), «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю, а таксама ганаровага «Залатога льва» Венецыянскага кінафестывалю. Дэвіда тройчы намінавалі на «Оскар» як найлепшага рэжысёра. У яго фільмаграфіі такія карціны, як «Сіні аксаміт», «Шаша ў нікуды» і «Унутраная імперыя».

Чытайце таксама

Ганна Матсан / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO