Крыніцы паведамляюць, што Кейт Мідлтан і прынц Уільям сталі «больш адкрытымі» адно з адным. Іх сувязь умацаваў цяжкі перыяд прынцэсы Уэльскай, якая лячылася ад анкалагічнага захворвання, піша часопіс People.

Нагадаем, у пачатку 2024 года Кейт Мідлтан перанесла аперацыю на брушной поласці, пасля чаго дактары знайшлі ў прынцэсы рак. Яна прабыла ў бальніцы тры тыдні. Пазней, у сакавіку 2024-га, Кенсінгтанскі палац паведаміў пра дыягназ Кейт Мідлтан і пра тое, што яна пачала праходзіць курс хіміятэрапіі. На сёння ён завершаны: днямі прынцэса абвясціла пра рэмісію і падзякавала дактарам за «выключны» догляд.
Часопіс People заўважыў, што цягам гэтага перыяду Уільям і Кейт нязвыкла шмат публічна казалі пра свае пачуцці адно да аднаго — у параўнанні з усімі 13 гадамі іх шлюбу да абвяшчэння хваробы прынцэсы. Напрыклад, летам 2024 года быў апублікаваны пост, дзе Кейт ад асобы дзяцей піша: «З днём нараджэння, тата! Мы ўсе цябе вельмі любім». А ў студзені 2025-га з’явіўся пост, дзе ўжо Уільям называе жонку «самай цудоўнай жонкай і маці», таксама не забыўшы прызнацца ёй у каханні.
Крыніца, блізкая да каралеўскай сям'і, пацвердзіла выданню, што прынц і прынцэса Уэльскія сапраўды цяпер «больш адкрытыя» адно з адным і разам «кажуць пра свае адносіны». Адзначаецца, што складаны перыяд прынёс новую глыбіню ў іх шлюб і паказаў у ім «беспрэцэдэнтны ўзровень дэманстрацыі любові».
— Уільям, напэўна, адчувае, як яму пашанцавала, што Кейт прайшла праз гэта, і ён хоча расказаць свету пра сваё каханне. Гэта паказвае блізкасць таго, як яны дзеляць [складаны] шлях разам. [Цяпер] яны могуць выяўляць сябе так, як ніколі б не зрабілі гэтага раней, — пракаментавала часопісу People каралеўскі біёграф Інгрыд Сьюард.
Каралеўскі гісторык і пісьменніца Аманда Форман таксама сказала, што сувязь прынца і прынцэсы моцная. Паводле яе, увесь мінулы год пара дэманстравала большую ступень блізкасці, чым звычайна.
Чытайце таксама