Сусветны банк назваў найбуйнейшага даўжніка Расіі. Вы ўжо зразумелі, якая гэта краіна?
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Агулам 37 дзяржаў маюць непагашаную пазычанасць перад расійскімі крэдыторамі. Найбуйнейшая з іх — у Беларусі. Такія звесткі прыводзіць РБК са спасылкай на штогадовую публікацыю Сусветнага банка па пазыковай статыстыцы краін, якія развіваюцца.

Фото: Reuters
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Reuters
Сусветны банк публікуе звесткі на канец менавіта 2022 года, бо збірае гэтыя звесткі ў краін-даўжнікоў, — яны перадаюцца іх міністэрствамі фінансаў і цэнтральнымі банкамі, але крыніцамі таксама выступаюць Банк міжнародных разлікаў і «рынкавыя звесткі». Не ўсе звесткі перадаюцца актуальнымі.

Найбуйнейшымі даўжнікамі Расіі на канец 2022 года былі:

  • Беларусь — 8,24 млрд даляраў;
  • Бангладэш — 5,86 млрд даляраў;
  • Індыя — 3,75 млрд даляраў;
  • Егіпет — 1,82 млрд даляраў;
  • В’етнам — 1,39 млрд даляраў.

У 2022 годзе, як вынікае са звестак СБ, расійскія крэдыторы далі суверэнным і квазісуверэнным (пад дзяржгарантыі) пазычальнікам прыкладна 4,26 млрд даляраў, у тым ліку 1,3 млрд — Беларусі.

Як піша СБ, у складзе дзяржаўнай і гарантаванай дзяржавай пазычанасці Беларусі 43% забяспечвае Расія.

Летась Беларусь таксама была найбуйнейшай даўжніцай Расіі.

Чытайце таксама