Беларускай эканоміцы прагназавалі няпростыя часы. Здаецца, яны ўжо пачаліся
Читать по-русски


У Беларусі ў жніўні запаволіўся рост ВУП. Так, за восем месяцаў гэтага года ён павялічыўся на 4,9%, паведамляе Белстат. Нагадаем, па выніках сямі гэты паказчык дадаў 5,5%.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Аб’ём ВУП у цяперашніх цэнах склаў у студзені-жніўні 158,4 млрд рублёў, паведамляе Белстат.

Урад запланаваў рост эканомікі сёлета на 3,8%. Пры гэтым інфляцыю хочуць утрымаць у межах 6%.

Нагадаем, эканамісты бачаць праблему ў цяперашнім росце заробкаў і крэдытавання, якія выліваюцца ў высокае спажыванне. Паводле ацэнак эксперта BEROC Анатоля Харытончыка, рост заробкаў, які апярэджвае рост эканомікі і прадукцыйнасці працы, узмацняе інфляцыйныя рызыкі.

Эксперты бачаць тры рызыкі ў беларускай эканоміцы. Адна з найбольш прыкметных — паслабленне фінансавага здароўя кампаній. Другая — гэта ўжо адзначанае вышэй пагаршэнне становішча ў замежным гандлі. Трэцяя — фармаванне інфляцыйнага навеса.

— Усе тры складнікі — сур’ёзныя бар’еры для падтрымання росту, — расказаў раней Дзмітрый Крук і адзначыў, што ў сувязі з гэтым аналітыкі бачаць перадумовы для запаволення эканамічнага росту.

Чытайце таксама