Падатковая выставіла беларусу рахунак за атрыманыя з-за мяжы грошы. Ён запэўніваў, што гэта вяртанне доўгу — вось чым усё скончылася
Читать по-русски


Падатковая знайшла ў беларуса «лішнія» грошы і запатрабавала заплаціць з іх падаходны. Той паспрабаваў растлумачыць, што частка сродкаў — гэта не даходы, а вяртанне доўгу, але яму не паверылі — давялося разбірацца ў судзе.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Інспекцыя па падатках і зборах пасля праверкі выявіла, што Генадзь (імя змененае) не менш чым 10 разоў за пяць гадоў атрымліваў сродкі з-за мяжы — ад 175 рублёў да амаль 35 тысяч даляраў за раз. Агулам сума перавысіла 120 тысяч даляраў, вынікае з дакумента, апублікаванага ў банку судовых рашэнняў.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на Pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

Паколькі мужчына не падаваў падатковых дэкларацый на гэтыя сумы, яму выставілі да выплаты амаль 45 тысяч рублёў падаходнага.

Ён паспрабаваў аспрэчыць выстаўлены падатак з часткі сумы — 46 тысяч даляраў. Мужчына заявіў, што гэта было вяртанне доўгу. Гэтаму не паверылі ў падатковай і спагналі з яго збор. Тады мужчына пайшоў у суд. Там ён таксама патлумачыў, што пазычыў знаёмай 46,2 тысячы даляраў, і яна паступова іх вяртала. Аднак суддзя вырашыў, што гэтыя тлумачэнні «не ўтрымліваюць дакладнай інфармацыі, якая пацвярджае заключэнне і вяртанне сумы пазыкі».

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на Pravo.by
Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by

Суд пацвердзіў законнасць рашэння падатковай службы, адхіліўшы скаргу Генадзя.

Чытайце таксама