«У адэкваце вы ўвогуле?» Мінчанка паказала, колькі каштуе таксі з праспекта Пераможцаў да Новай Баравой
Читать по-русски


У суботу ўвечары, 23 лістапада, дзяўчына хацела вярнуцца дадому з праспекта Пераможцаў у Новую Баравую на таксі «Яндэкс Go». Праграма паказала кошт, які можа вас здзівіць, піша CityDog.

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

За 19-хвілінную паездку ў «Камфорце» «Яндэкс Go» папрасіў 64,2 рубля. Плаціць такую суму дзяўчына не хацела, таму вырашыла паехаць каршэрынгам. У Threads яна выклала скрыншот кошту паездкі і задала пытанне: «У адэкваце вы ўвогуле?»

Скриншот: Threads
Скрыншот: Threads

А што думаюць беларусы?

Пад допісам у Threads многія карыстальнікі пагадзіліся з дзяўчынай, што гэта занадта высокая цана за паездку.

  • «„Яндэкс Go“ цэны падняў — гэта факт, і наўрад ці будзе адкат назад. Якія ў Мінску ёсць альтэрнатывы? 135 яшчэ жывое?»
  • «Гэта ж скрыня піва, зусім ужо».
  • «Цяпер каршэрынг ратуе вельмі».
  • «Таксі — гэта раскоша».

Што здарылася?

Нагадаем, з 1 лістапада ў Беларусі набыў моц указ «Пра аўтамабільныя перавозкі пасажыраў» — цэны на таксі ў Мінску і іншых гарадах краіны ўзляцелі, а пасажыры пачалі бурна абмяркоўваць тое, што адбываецца, у сацсетках і выказваць сваю незадаволенасць.

У сваю чаргу «Яндэкс Go» прызнае, што з такой колькасцю кіроўцаў, якія цяпер могуць працаваць у сістэме, вярнуць цэны і хуткасць абслугоўвання на ранейшы ўзровень даволі цяжка. Каб сітуацыя стабілізавалася, трэба больш кіроўцаў у рэестры, а значыць, і ў таксі гэтай кампаніі.

Чытайце таксама на citydog.io:

Сталинки или новые ЖК? Беларусы спорят о преимуществах каждого типа жилья: а что думаете вы?

«В планах — жить на две страны». Истории айтишников, которые переехали из Беларуси в 2024-м (а некоторые уже вернулись)

В Минске открылась еще одна кофейня «Параграф»