Даляр і еўра падаражэлі 26 лістапада на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы. У сераду, 27-га, амерыканская валюта працягвае расці. На гэтым фоне курс продажу даляра ва ўсіх банках перавысіў адзнаку ў 3,5 рубля. Паглядзелі, у якіх фінустановах выгадней купляць даляры, а ў якіх — еўра.

Якая сітуацыя на таргах
Даляр працягвае даражэць на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 27 лістапада. Так, курс амерыканскай валюты вырас на 0,73% — да 3,4978 рубля. Звесткі на 11.02. Таргі еўра пакуль не праводзіліся. Расійскі рубель патаннеў на 0,59% — да 3,3098 рубля за 100 расійскіх.
Што адбываецца ў абменніках
Найвышэйшы курс продажу банкамі даляра — 3,55 рубля («Банк БелВЭБ»), а найніжэйшы — 3,505 рубля («Банк Рашэнне»).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.
Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў «Банк Рашэнне», «БНБ-Банк», «БСБ Банк», «Сбер Банк», «Статусбанк» — 3,495 рубля.
Самы высокі курс продажу банкамі еўра — 3,75 рубля («Банк БелВЭБ»), а самы нізкі — у «Прыёрбанку» (3,68 рубля).
Еўра выгадней за ўсё здаваць у «БНБ-Банк», «БСБ Банк», «Статусбанк» — 3,67 рубля.
Курс куплі банкамі расійскага рубля найвышэйшы ў «БНБ-банку» — 3,301 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Самы высокі курс продажу банкамі расійскага рубля — 3,36 рубля за 100 расійскіх рублёў («Банк БелВЭБ»), а самы нізкі — 3,315 рубля («БСБ Банк», «Статусбанк»).
Чытайце таксама