Улады ўвялі змяненні па продажы мабільных тэлефонаў, ноўтбукаў і некаторых прадуктаў
Читать по-русски


/

Урад перанёс тэрміны, калі ў Беларусі ўвядуць прасочвальнасць і маркіроўку некаторых тавараў. Пра гэта паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Што мяняецца

Увядзенне гэтых змяненняў перанеслі з 1 снежня гэтага года на 1 кастрычніка 2025-га. Гаворка пра маркіроўку некаторых тавараў спецыяльнымі наклейкамі — безалкагольных напояў, сокаў, мабільных тэлефонаў і ноўтбукаў.

Таксама ўлады збіраюцца ўвесці нагляд за асобнымі групамі тавараў. Калі спрасціць, то бізнесу трэба будзе перадаваць падатковай звесткі пра рэшткі.

Гаворка пра макарону, крупы, малочную прадукцыю, кандытарскія вырабы, шакалад, чай, каву, абутак, бытавую тэхніку, электрычныя дрылі, мыйныя сродкі.

«Прыняцце пастановы дазволіць айчынным вытворцам, суб’ектам гандлю і імпарцёрам названых тавараў лепш падрыхтавацца да ўвядзення маркіроўкі і нагляду за таварамі», — адзначаюць у Міністэрстве па падатках і зборах.

Што гэта значыць для бізнесу і пакупнікоў

Лічбавая маркіроўка дазволіць прасочваць ўвесь шлях такога тавару — ад вытворцы да спажыўца. Лічыцца, што такі механізм дае пэўныя перавагі бізнесу. Па-першае, гэта паскарае і спрашчае дакументаабарот, працэсы ўзаемадзеяння бізнесу і дзяржавы. Па-другое, дазваляе павысіць канкурэнтаздольнасць добрасумленных прадпрымальнікаў і знізіць рызыкі заключэння ўгодаў з несумленнымі гульцамі як на замежным, так і на ўнутраным рынку.

Чыноўнікі лічаць, што для пакупнікоў гэта плюс — яны атрымаюць гарантыю набыцця легальнага тавару.

Адначасова з усім гэтым маркіроўка тавараў нясе дадатковыя выдаткі для бізнесу (спецыяльная налепка патрабуе аплаты), што можа перанесціся ў раздробную цану. То-бок для пакупнікоў тавар можа падаражэць.

Чытайце таксама