Пашпарт прыкрыцця Фёдара Гарбачова, мужа беларускай журналісткі Вольгі Сямашка, на імя Віктара Макавеева на сайце МУС адлюстроўваецца як «дзейны дакумент». Гэта высветліў і расказаў у падкасце «Медыяжаба» журналіст-расследавальнік Аляксей Карпека. Увагу на ролік звярнула «Медыязона. Беларусь».

«Медыязона» таксама праверыла гэты дакумент і звесткі некалькіх іншых — пашпартоў са скончаным тэрмінам дзеяння, неяіснага пашпарта, а таксама дзейнага — каб зразумець, ці карэктна працуе сістэма на сайце МУС. Падчас праверкі пашпарта на імя Віктара Макавеева з’яўляецца радок «Дакумент сапраўдны».
У 2023-м BYPOL высветліў, што муж Сямашка мае дакумент прыкрыцця. Гэтая інфармацыя была перададзеная ў Офіс Ціханоўскай. Пашпарт прыкрыцця выдаецца спецслужбамі для выканання аператыўнай задачы: напрыклад, укараненне ў арганізацыі, цікавыя разведцы. «Кіберпартызаны» пацвердзілі «Медыязоне», што ў базе сапраўды ёсць такі дакумент, а таксама што змяненні ў базу пашпартоў пасля яе ўзлому ўнесці было немагчыма.
Чытайце таксама