Опубликовано 22 студзеня 2025 у 11.14
Адрес в интернете: https://zerkalo-io-read.online/news/europe/89124.html    

Беларускі палітэмігрант запаў у кому і памёр у Польшчы

Андрэй Васора родам з Ліды, у 2021 годзе вымушаны быў пакінуць радзіму. Мужчына з’ехаў у Польшчу і пачаў жыццё з чыстага ліста. У снежні 2024 года з Андрэем адбыўся няшчасны выпадак, у якім ён атрымаў сур’ёзную траўму і запаў у кому. 25 дзён дактары змагаліся за яго жыццё, але, на жаль, 20 студзеня 2025 года Андрэй памёр. Фонд BYSOL праводзіць збор на аплату лячэння мужчыны і арганізацыю пахавання.

Андрей Васора. Фото: bysol.org
Андрэй Васора. Фота: bysol.org

У Польшчу беларус пераехаў пасля таго, як у яго дом уварваліся супрацоўнікі АМАПа.

Затрыманне Андрэя Васоры, 2021 год. Відэа рэдакцыі перадаў BYSOL

У Беластоку Андрэй Васора адкрыў хостэл «САВА», дзе дапамагаў многім людзям у цяжкіх сітуацыях. Андрэй падтрымліваў ветэранаў, якія вярталіся з вайны ва Украіне, і дапамагаў эмігрантам, сярод якіх быў журналіст Вадзім Доўнар.

Цяпер неабходная дапамога ўжо яго сям'і. Сродкі збіраюцца на аплату лячэння ў бальніцы і арганізацыю пахавання.

Чытайце таксама

Ігнат Пекарэвіч / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO