У Баранавічах практычна на ўсіх асноўных уездах у горад усталявалі блокпасты — не пускалі нават грамадскі транспарт
Читать по-русски


Практычна на ўсіх асноўных уездах у Баранавічы ўсталявалі блокпасты. У горад не пускалі нават гарадскія аўтобусы, піша мясцовае выданне Bar24.by. Толькі праз некалькі гадзін мясцовыя ўлады намякнулі, што гэта, магчыма, звязана з антытэрарыстычнымі вучэннямі.

Фото: Bar24.by
Практычна на ўсіх асноўных уездах у Баранавічы ўсталявалі блокпасты. Фота: Bar24.by

Паводле звестак мясцовых СМІ, былі перакрытыя практычна ўсе ўезды — у горад не пускалі грамадскі транспарт, машыны дастаўкі.

«Людзі хвалююцца. Хтосьці спазняецца ў школу, хтосьці ў паліклініку. На месцы працуюць ДАІ і іншыя службы. Прычыны сітуацыі невядомыя. Многія пайшлі ў горад пешшу», — паведамляла выданне.

Прыкладна ў 9.30 2 лістапада ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах Брэсцкага аблвыканкама, а таксама на сайтах мясцовых дзяржаўных СМІ з’явілася паведамленне, дзе ўлады патлумачылі, чаму перакрываюць рух на дарогах у Брэсцкай вобласці з 1 да 3 лістапада — гэта звязана «з праверкай дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму», праводзяцца контртэрарыстычныя вучэнні.