СМІ: У Беларусі закрылі каля 10 школ і курсаў, дзе вучылі польскай мове
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Беларускія ўлады абрынулі шквал рэпрэсій на моўныя школы з выкладаннем на польскай мове, піша Dziennik Gazeta Prawna. Сілавікі шукаюць там уладальнікаў карт паляка, мяркуе выданне.

Снимок сделан перед презентацией онлайн-платформы изучения польского языка PanProfesor в марте 2020 года. Фото: www.facebook.com/onlineplatforma
Здымак зроблены перад прэзентацыяй анлайн-платформы вывучэння польскай мовы PanProfesor у сакавіку 2020 года. Фота: Facebook / onlineplatforma

Беларускія сілавікі, паводле звестак выдання, дабіліся закрыцця каля 10 прыватных установаў, якія вучаць польскай мове. Іх кіраўнікоў затрымліваюць, патрабуюць спісаў выкладчыкаў і студэнтаў.

Прапаганда пагражае рэпрэсіямі больш чым 160 тысячам чалавек, якія маюць карты паляка, адзначае выданне.

Для прыкладу прыводзіцца сітуацыя са школай PanProfesor. Гэта анлайн-платформа па вывучэнні польскай мовы. Да іх сілавікі прыйшлі 21 снежня, а 5 студзеня кампанія рссказала пра здарэнне ў Facebook. Ад яе запатрабавалі перастаць рэкламаваць паслугі, закрыць офіс, спыніць заняткі (ужо падчас візіту «гасцей» былі сарваныя шыльды з надпісам PanProfesor з дзвярэй) і самастойна ліквідаваць кампанію.

Нагадаем, паводле сілавікоў, «адбылася масавая ліквідацыя» кампаній, якія дапамагалі вучыць польскую мову. У ГУБАЗіК лічаць, што яны «агітавалі атрымліваць карты паляка».