Намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі з'ездзіла ў жаночую калонію ў Гомелі. Чыноўніца ў футры параўнала ўмовы ў ПК з «хатнімі»
Читать по-русски


Намесніца кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Вольга Чупрыс 17 студзеня наведала некалькі калоній у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, дзе ўтрымліваюцца жанчыны, жанчыны з дзецьмі і няпоўнагадовыя юнакі і дзяўчаты. Асаблівую ўвагу яна надала жаночай ПК-4 У Гомелі — менавіта там утрымліваецца львіная доля палітзняволеных беларусак.

Ольга Чуприс на швейном производстве в ИК-4. В ИК-4 в Гомеле женщины щьют форму для силовиков. Фото: газета "На страже"
Вольга Чупрыс на швейнай вытворчасці ў ПК-4. Зняволеныя шыюць форму для сілавікоў. Фота: газета «На страже»

Чиновница в мехах высоко оценила условия содержания осужденных в ИК № 4.

«У нечым нават на ўзроўні хатніх. Паўнавартаснае харчаванне, залы для заняткаў спортам, творчасцю, рукадзеллем — зразумела, што няма свабоды, але ўнутры створана ўсё, каб асуджаныя маглі быць здаровымі, развівацца, каб маглі адчуць сябе асобай. Можна вучыцца, набыць спецыяльнасць, працаваць. Вельмі добрая атмасфера паміж выкладчыкамі і вучнямі, паміж асуджанымі і работнікамі калоніі. Створана ўсё, каб маладыя людзі, жанчыны развіваліся і не адчувалі сябе забытымі. І мне здаецца, у гэтым плане мы знаходзімся на досыць высокім узроўні. Мы не тое што не горшыя, а значна лепшыя, чым некаторыя еўрапейскія дзяржавы, якія прывыклі выхваляцца сваім дэмакратызмам і клопатам пра грамадзян», — заявіла яна.

Ольга Чуприс во время посещения ИК-4. Фото: газета "На страже"
Вольга Чупрыс падчас наведвання ПК-4. Фота: газета «На страже»

Чупрыс адзначыла, што наведвае калоніі, каб сфармуляваць прапановы па амністыі.

«Цяпер увага сфакусаваная на асуджаных жанчынах, няпоўнагадовых і жанчынах з дзецьмі. Вынікі наведвання будуць сфармуляваныя і на перспектыву», — патлумачыла яна. Чыноўніца таксама заявіла, што «ў нас нават не гуманная, а, лепш выкарыстоўваць такі наш тэрмін, — чалавечная дзяржава».

Нагадаем, на нарадзе 11 студзеня Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падысці да амністыі «нетрадыцыйна», але атрымалася як заўсёды: яна не закране асуджаных за «экстрэмізм» і «тэрарызм».

Чытайце таксама