Hrodna.life: дырэктара ТРК «Гродна» затрымалі затрымалі за п'янае кіраванне
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Дадзеныя дырэктара Тэлерадыёкампаніі «Гродна» Мікалая Мельячэнкі ў студзені 2024 года зніклі з сайта тэлерадыёкампаніі. Аказалася, што мужчына больш не працуе ва ўстанове. Паводле інфармацыі Hrodna.life, гэтаму папярэднічала затрыманне мужчыны.

Мікалай Мельячэнка. Фота: grsu.by
Мікалай Мельячэнка. Фота: grsu.by

Новы дырэктар пакуль не пазначаны. Выконваючы абавязкі — галоўны інжынер Уладзімір Жудро. Прычыны звальнення або сыходу праз тэлефон журналістам Hrodna.life не патлумачылі, абмежаваліся «так вось здарылася». На пытанне, што з дырэктарам, у акаўнце Instagram тэлерадыёкампаніі блакуюць карыстальнікаў.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, Мікалай Мельячэнка быў затрыманы за п’янае кіраванне падчас навагодніх святаў. У афіцыйных сродках інфармацыі па стану на 24 студзеня аб гэтым нічога не паведамлялась.

Мікалаю Мельячэнка 49 гадоў. Ён узначальваў «Тэлерадыёкампанію «Гродна» з 2008 года. Да гэтага быў загадчыкам карпунктам АТН Першага канала.