На чацвер сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Праз што гэтым разам
Читать по-русски


Сіноптыкі выпусцілі чарговае папярэджанне пра неспрыяльную гідраметэаралагічную з’яву — на чацвер, 8 лютага, у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Белгідрамета.

Фото: pixabay.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

«8 лютага, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску на дарогах чакаецца галалёдзіца», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі і на сёння, 7 лютага, — прагназаваліся моцны снегапад і парывісты вецер.