Опубликовано 16 лiпеня 2024 у 08.06
Адрес в интернете: https://zerkalo-io-read.online/news/life/73380.html    

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?

Усё часцей сілавікі шукаюць кантакты беларусаў, якія выехалі з краіны, і просяць іх даслаць свой адрас пражывання. «Наша Ніва» распавядае, што адбываецца.

Фота іллюстрацыйнае. Фота: pixabay.com
Фота іллюстрацыйнае. Фота: pixabay.com

Выданне знайшло каля 20 выпадкаў, калі беларусам, што цяпер за мяжой, пісалі сілавікі і пыталіся адрас пражывання. Гэта былі як былыя палітвязні, гэтак і проста людзі, якія выехалі пасля 2020 года. Частка з іх даслала свой адрас, частка — не.

Некаторых прасілі выслаць дамовы арэнды жылля. Іншых, на каго завялі крымінальныя справы, — даслаць распіску: пазначыць, дзе жывеш, і напісаць, што калі вернешся ў Беларусь, абавязуешся явіцца ў органы.

Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, навошта сілавікам адрасы беларусаў:

  • Чалавек знаходзіцца на ўліку пасля адбыцця пакарання, і, каб сілавікам больш не працаваць па ім, трэба пацверджанне, што чалавек з’ехаў.
  • Заведзена крымінальная справа, і міліцыі трэба падставы, каб падаць у вышук і такім чынам завяршыць працу па крымінальнай справе.
  • Патрэбныя падставы, каб распачаць крымінальную вытворчасць.

Пры камунікацыі з сілавікамі юрыстка раіць даваць толькі неабходны мінімум інфармацыі, звесткі пра ваша месца пражывання лепш не раскрываць.

— Лепей за ўсё ветліва растлумачыць, што вы гэтую інфармацыю па тэлефоне казаць не будзеце. І ўвогуле скарыстаецеся сваім правам не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх, — кажа Святлана.

«Наша Ніва»


Распечатано с портала ZERKALO.IO