У МЗС Беларусі пракаментавалі «крайні пакет санкцый ЕС», які забараніў увоз у краіну сэканд-хэнду
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


МЗС Беларусі 14 жніўня пракаментавала чэрвеньскі пакет санкцый Еўрасаюза, які, у прыватнасці, увёў абмежаванне на ўвоз у нашую краіну ўжыванага адзення.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

«Жахлівыя навіны. Мы доўга думалі, калі дарэчы іх паведаміць, каб не так траўматычна. І вось час прыйшоў… Праз крайні пакет санкцыі ЕС у Беларусь цяпер забаронена пастаўляць ужываную вопратку, іншымі словамі — сэканд-хэнд. Нават не ведаем, што рабіць?! Як цяпер нам жыць», — паіранізавалі ў прэс-службе беларускага замежнапалітычнага ведамства.

У МЗС адзначылі, што сэканд-хэнд у Беларусі адносяць да сацыяльна значных тавараў, «якія карыстаюцца попытам перш за ўсё ў малазабяспечаных грамадзян».

«Але ЕС не ўлічыў іншага аспекту. Беларускі легпрам прапануе сёння найшырэйшы асартымент якасных тавараў — на любы густ і кашалёк. Акрамя таго, імпарту з дружалюбных краін таксама ніхто не адмяняў», — адзначылі ў ведамстве.

Нагадаем, санкцыі Еўрасаюза, якія распаўсюдзілі на Беларусь у канцы чэрвеня, нарабілі шуму сярод падарожнікаў. Забаранілі мноства тавараў — у спісе аказалася больш за 400 катэгорый. Дакумент не абмежаваў увозу прадметаў гардэроба з ЕС у Беларусь, але забараніў «адзенне і іншыя вырабы, якія былі ва ўжыванні».

Падрабязна пра тое, якія менавіта тавары забароненыя да ўвозу ў Беларусь, «Люстэрка» расказвала тут.