Супраць украінскай «формулы міру» на Генасамблеі ААН прагаласавалі толькі сем са 193 краін. Паглядзіце, у якой кампаніі аказалася Беларусь
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая заклікае як мага хутчэй дасягнуць усёабдымнага, справядлівага і трывалага міру ва Украіне ў адпаведнасці з устаноўчым Статутам ААН.

Результаты голосования в ООН по резолюции о войне в Украине. 23 февраля 2023 года. Скриншот
Вынікі галасавання ў ААН па рэзалюцыі пра вайну ва Украіне. 23 лютага 2023 года. Скрыншот

Дакумент падтрымала 141 са 193 краін-чальцоў. Супраць прагаласавалі толькі Расія, Беларусь, Сірыя, КНДР, Эквадор, Нікарагуа і Малі.

Суаўтарамі дакумента сталі 60 краін. У праекце рэзалюцыі падкрэслівалася настойлівая неабходнасць пошуку «ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру на аснове прынцыпаў Статута ААН».

Як пісала Руская служба Бі-бі-сі, у тэксце, прапанаваным Украінай сярод іншага ёсць:

  • заклік да Расіі вывесці свае войскі з Украіны і спыніць вайну;
  • пацверджанне «прыхільнасці суверэнітэту, незалежнасці, адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў, уключаючы яе тэрытарыяльныя воды»;
  • заклік не дапускаць удараў па ўкраінскай крытычнай інфраструктуры;
  • прапанова пакараць вінаватых у злачынствах, учыненых ва Украіне, «шляхам правядзення належнага, справядлівага і незалежнага расследавання і ажыццяўлення судовага пераследу на нацыянальным або міжнародным узроўні».

Свае папраўкі да праекта рэзалюцыі прапаноўвала і Беларусь. Менск запатрабаваў выключыць з рэзалюцыі згадку пра віну Расіі ў вайне, а таксама дадаць палажэнне пра тое, што мір можа быць дасягнуты шляхам перамоваў і забароны паставак зброі Украіне.

Беларусь таксама прапанавала асудзіць заходніх лідараў «адносна іх сапраўдных намераў падчас выпрацоўкі пакета мер па імплементацыі Мінскіх пагадненняў».

Абедзве папраўкі ад Беларусі адхілілі.