18 загінулых і 78 пацярпелых, у тым ліку дзеці: у Чарнігаве завяршыліся пошукава-ратавальныя работы
Читать по-русски


У выніку ракетных удараў, якія расійская армія нанесла па Чарнігаве 17 красавіка, загінулі 18 чалавек, пацярпелі 78 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей, паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў Украіны.

Спасатели работают на месте разрушенного в результате российского ракетного удара здания, Чернигов, Украина, 17 апреля 2024 года. Фото: Reuters
Ратавальнікі працуюць на месцы разбуранага ў выніку расійскага ракетнага ўдару будынка, Чарнігаў, Украіна, 17 красавіка 2024 года. Фота: Reuters

У ведамстве адзначылі, што пошукава-ратавальныя работы завершаныя. Работнікі ДСНС выратавалі з-пад завалаў трох чалавек.

«78 чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу, з іх 37 чалавек знаходзяцца на стацыянарным лячэнні. 12 чалавек у цяжкім стане», — расказаў начальнік Чарнігаўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Дзмітрый Брыжынскі ў эфіры марафону навін.

Паводле яго, ашулам у выніку ўдару ў горадзе пашкоджаныя 28 дамоў — 419 кватэр, адзін дом разбураны цалкам.

«Усе адпаведныя службы аказваюць дапамогу жыхарам. Учора аднавілі газа- і водазабяспечанне і святло. Працы працягваюцца», — падсумаваў Брыжынскі.

Нагадаем, расійская армія ўдарыла па цэнтры Чарнігава трыма ракетамі «Іскандэр». Адна з іх трапіла ў васьміпавярховы будынак, разбурыўшы некалькі паверхаў. Пошукава-ратавальная аперацыя доўжылася амаль суткі.