Бізнесовец Ілан Маск сумесна з Вівекам Рамасвамі ўзначаліць Міністэрства па павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання (Department of Government Efficiency, DOGE), піша Reuters са спасылкай на заяву абранага амерыканскага прэзідэнта.

Паводле яго словаў, яны працягнуць барацьбу з «урадавай бюракратыяй», зоймуцца скарачэннем залішніх нарматыўных актаў і паспрыяюць рэструктурызацыі федэральных агенцтваў і памяншэння іх «марнатраўных выдаткаў».
«Гэта выкліча шок у сістэме і ва ўсіх, хто мае дачыненне да растраты дзяржаўных сродкаў. А гэта вельмі шмат людзей!» — прыводзяцца ў заяве Трампа словы Ілана Маска.
Назва новага ведамства — адсылка да Dogecoin (DOGE) — крыптавалюты, прыхільнікам якой называў сябе Маск. Яна атрымала назву ў гонар інтэрнэт-мема Doge, на якім выяўлены збянтэжаны сабака пароды сіба-іну.
Дональд Трамп перамог на выбарах прэзідэнта ЗША, атрымаўшы 312 галасоў выбаршчыкаў пры неабходных 270. Афіцыйна вынікі галасавання будуць зацверджаныя 6 студзеня 2025 года новым складам Кангрэса. Інаўгурацыя Дональда Трампа запланаваная на 20 студзеня 2025 года.