«Калі я змагу». Трамп заявіў, што не гарантуе, што зможа пакласці канец вайне ва Украіне
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён актыўна спрабуе пакласці канец вайне ва Украіне, але не можа даць поўных гарантый таго, што яна неўзабаве завершыцца. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю тэлеканалу NBC News.

Кандидат в президенты от Республиканской партии и бывший президент США Дональд Трамп выступает на предвыборном мероприятии в Центре исполнительских искусств Cobb Energy в Атланте, штат Джорджия, США, 15 октября 2024 года. Фото: Reuters
Дональд Трамп. Фота: Reuters

«Я актыўна стараюся пакласці канец вайне», — сказаў ён, дадаўшы, што зробіць гэта, калі «зможа».

Пры гэтым ён адзначыў, што Украіна, імаверна, больш не будзе атрымліваць столькі ж ваеннай дапамогі ад ЗША, колькі атрымлівала раней, калі ён вернецца да ўлады.

Раней Трамп заявіў пра неабходнасць неадкладнага спынення агню і правядзення перамоваў паміж Украінай і Расіяй.

Падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі Трамп неаднаразова абяцаў завяршыць вайну цягам 24 гадзін пасля сваёй інаўгурацыі.