Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  2. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  3. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  4. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  5. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  6. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  7. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  8. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  9. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  10. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
Читать по-русски


У лесе недалёка ад польскага Бельск-Падляскага паліцэйскія затрымалі 27-гадовага беларуса. Пра яго паведаміла мясцовая жыхарка — яе спалохала, што мужчына развёў у лесе агонь, а ад гэтага можа пачацца лясны пажар. Прыехаўшы на месца, паліцэйскія знайшлі адразу пяць падставаў выставіць беларусу абвінавачанні. Пра незвычайны выпадак расказалі у паліцыі Бельск-Падляскага, піша MOST.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Bielsk-podlaski.policja.gov.pl
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Bielsk-podlaski.policja.gov.pl

На той момант як паліцыя даехала да лесу, беларус паспеў патушыць агонь, але не прыбраў наступствы «пікніку» — вакол валяліся пластыкавыя бутэлькі. Убачыўшы паліцэйскіх, мужчына паспрабаваў уцячы — сеў у сваю машыну і хацеў з’ехаць. Патрабаванне паліцэйскіх спыніцца ён праігнараваў.

Мужчыну ўсё ж удалося затрымаць. Паліцыя спрабавала высветліць яго асобу, але пры ім не аказалася ні пашпарта, ні нават правоў кіроўцы. Ён растлумачыў, што ехаў у Варшаву, але па дарозе спыніўся, каб адпачыць і паесці.

У выніку беларусу выставілі абвінавачанні ў развядзенні вогнішча ў неналежным месцы, забруджанне лесу, непадпарадкаванні паліцыі, кіраванні аўтамабіля без правоў і адсутнасці пашпарта.

Суд прызначыў яму 15 сутак арышту.