«Наша Ніва»: Замежнік здзейсніў суіцыд на гістфаку БДУ
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Каля тыдня таму ў сценах гістфака БДУ загінуў замежнік, паведамляе «Наша Ніва».

Корпус гістфака на Мендзялеева. Фота: facebook.com
Корпус гістфака на Мендзялеева. Фота: facebook.com

Трагедыя адбылася меркавана 2 кастрычніка ў корпусе гістфака на вуліцы Мендзялеева, грамадзянства замежніка — адной з еўрапейскіх краін. Па інфармацыі сведкаў, мужчына хацеў скінуцца з даху іншага будынка, але дзверы туды былі закрытыя. Тады ён пабачыў гістфак і змог туды трапіць без праблем.

У выніку замежнік, як расказваюць, скокнуў з чацвёртага паверха, з акна адкрытага кабінета. Адразу пасля трагедыі ён яшчэ быў жывы і размаўляў, але пазней памёр у шпіталі.