У Батумі згвалтавалі беларуску. Падазраваны — супрацоўнік батанічнага саду
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У грузінскім Батумі згвалтавалі турыстку з Беларусі. Падазраваны — супрацоўнік мясцовага батанічнага саду, ён затрыманы, паведамляе тэлеканал mtavari.tv.

Ботанический сад в Батуми. Фото: bbg.ge
Батанічны сад у Батумі. Фота: bbg.ge

Паводле звестак канала, беларуску згвалтавалі ў Батумскім батанічным садзе, падазраваны — кіраўнік аднаго з яго аддзелаў. Распачатая крымінальная справа, мужчына ўзяты пад варту.

Дырэктар саду Іраклій Арчая пацвердзіў, што інцыдэнт расследуецца, але адмовіўся паведаміць падрабязнасці.

Цяпер грузінскія праваахоўныя органы вывучаюць запісы з камераў назірання ў батанічным садзе Батумі. Беларуска прайшла медыцынскае абследаванне, прызначаная экспертыза.