У Расіі разграмілі магілу экс-вядоўцы КВН Аляксандра Маслякова
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


На Новадзявочых могілках у Маскве (Расія) малады чалавек разбурыў магілу былога вядоўцы КВН Аляксандра Маслякова. Пра гэта паведамілі 22 верасня ў прэс-службе тэлепраграмы.

Молодой человек уносил крест с могилы Маслякова. 22 сентября 2024 года, Москва, Россия. Скриншот видео
Малады чалавек выносіць крыж з магілы Маслякова. 22 верасня 2024 года, Масква, Расія. Скрыншот відэа

Ахоўнікі затрымалі парушальніка і вывелі яго з могілак, а потым перадалі паліцыі.

«Крыж адноўлены, і ўсе неабходныя меры прынятыя для бяспекі на тэрыторыі могілак», — адзначылі ў прэс-службе КВН.

Як піша тэлеграм-канал Mash, калі малады чалавек вырываў крыж і раскідваў кветкі, ён «крычаў, што легенда КВН не мусіць тут ляжаць».

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество480p  СкоростьОбычная  

Пытанне пра завядзенне крымінальнай справы вырашаецца, паведамілі ТАСС у паліцыі. Падазраванаму пагражае арышт тэрмінам да трох месяцаў. Пакуль жа яго адправілі ў псіхіятрычную бальніцу, каб праверыць на стан свядомасці.

Чытайце таксама