У Дрыбінскім раёне мужчына зладзіў пагром на пошце і збіў прутом дзвюх жанчын — адна з іх загінула
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Дрыбінскім раёне ў паштовым аддзяленні мужчына напаў на жанчын, адна з іх ад атрыманых траўмаў загінула. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Мужчина устроил погром на почте и убил женщину, 21 ноября 2024 года. Фото: СК
Мужчына зладзіў пагром на пошце і забіў жанчыну, 21 лістапада 2024 года. Фота: СК

Інцыдэнт здарыўся 21 лістапада ў аграгарадку Расна. Каля 11.00 у міліцыю паступіла паведамленне, што 39-гадовы мясцовы жыхар зладзіў пагром у паштовым аддзяленні і збіў некалькі наведніц.

«У гэты ж час непадалёк ад аддзялення сувязі пасля дзяжурства ў свой выхадны дзень знаходзіўся памочнік аператыўнага дзяжурнага АДС Дрыбінскага РАУС Аляксандр Каваленка. Пачуўшы крыкі, ён адразу ж кінуўся на дапамогу. Міліцыянт выбіў з рук зламысніка прут, якім той збіваў жанчыну, абясшкодзіў мужчыну і ўтрымліваў яго да прыбыцця калегаў», — расказалі ва УУС.

У выніку 71-гадовая пенсіянерка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Яшчэ адна пацярпелая з цялеснымі пашкоджаннямі была дастаўленая ў бальніцу.

Абставіны здарэння высвятляюцца.