Двое малых ледзь не патанулі ў ванне ў Светлагорску. Падрабязнасці інцыдэнту расказалі ў Гомельскім ТРВАД.

Мама чацвярых дзяцей занялася прыборкай і хатнімі справамі. Пасадзіўшы ў напоўненую вадой ванну трох малых, дваім з якіх па паўтара года, а трэцяму — чатыры гады, яна ўзялася за вырашэнне хатніх пытанняў.
«Неўзабаве, пачуўшы падазроныя гукі, жанчына зайшла ў ванны пакой і ўбачыла дзвюх дзяўчынак у стане ўтаплення», — паведамілі ў ТРВАД.
Мама выклікала хуткую. На шчасце, дзеці жывыя. Дапамогу ім аказваюць дактары.
Па гэтым факце прызначылі праверку.