«Калі я магу дазволіць сабе ў 14.00 піць каву ў рэстаране, значыць хтосьці мяне забяспечвае». Мінская лэдзі раздала парады мужчынам
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Мінская блогерка Вольга, якая раней пакутавала праз букет са 151 ружы не таго памеру, незадаволеная мужчынамі, якія хочуць пазнаёміцца ​​з красуняй, замест таго, каб фінансава ўкласціся ў іншую жанчыну. Аб гэтым яна распавяла ў сваім TikTok, звярнула ўвагу "Наша Ніва".

Вольга распавяла, што, дзе б яна ні з’яўлялася, з ёй заўсёды спрабуюць пазнаёміцца мужчыны — у рэстаране, у спартыўнай зале, проста на шпацыры.

— Іх прыцягвае тое, што ў мяне на твары заўсёды дзікае задавальненне. Я заўсёды расслаблена, у мяне ўсё добра. Я як рыжы сыты кот, у якога ўсё ў гэтым жыцці цудоўна.

У Вольгі да такіх мужчын ёсць адразу некалькі пытанняў.

— Няўжо не відавочна, што, калі я магу дазволіць сабе ў 2 гадзіны дня ў панядзелак сядзець папіваць каву ў сваім любімым рэстаране, уся такая прыгожая, з макіяжам, значыць, хтосьці гэтае жыццё мне забяспечвае?

Вольга ўпэўнена: калі мужчына хоча бачыць побач з сабой прыгожую жанчыну, трэба ў яе фінансава ўкладацца. Фота: сацсеткі блогеркі
Вольга ўпэўнена: калі мужчына хоча бачыць побач з сабой прыгожую жанчыну, трэба ў яе фінансава ўкладацца. Фота: сацсеткі блогеркі

Таму блогерка раіць мужчынам звярнуць увагу на іншых жанчын — і зрабіць іх жыццё такім жа кайфовым.

— Чаму б вам не ўзяць вось гэтую жанчыну, якая працуе на дзвюх працах, якая стомленая, у якой рэальна ўсё ў жыцці дрэнна, і не падарыць ёй тое жыццё, якое жыву цяпер я? Чаму б вам не забяспечыць яе, не пачаць яе даглядаць, укладвацца. Паверце, любая жанчына з такім падыходам расквітнее і будзе неверагодна прыгожай, энергічнай. Яна будзе гатова дзяліцца з вамі ласкай і клопатам. Няўжо гэта не відавочна? Навошта вы ідзяце па тых, у каго ўжо і так цяпер усё добра? Калі вы можаце ўзяць чалавека і ператварыць яе ў прынцэсу.

Дзяўчына падзялілася таксама, колькі каштуе яе прыгажосць. Атрымалася: 260 рублёў на манікюр і педыкюр, 800 рублёў на касметыку, сродкі для валасоў — 400, спартыўная зала — 70, электраэпіляцыя і дэпіляцыя воскам — 150, антыцэлюлітны масаж — 270. У выніку мужчына Вольгі інвестуе ў яе 1950 рублёў штомесяц — і гэта без уліку шопінгу, рэстаранаў і іншых забаў.

Дарэчы, блогерка прызналася, што той самы няшчасны букет са 151 ружы, які яе прывёў у шаленства праз памер кветак, яна таксама заказвала сама — проста аплачвала карткай партнёра. Затое цяпер Вольга пахвалілася шыкоўным букетам півонь за 1600 рублёў.