Беларуска купіла кватэру ў «Мінск Міры», якая дорыць ёй «не радасць, а штодзённыя праблемы». Пра гэта яна расказала ў Threads. Увагу на пост звярнуў CityDog.
Паводле словаў дзяўчыны, пасля прыёмкі кватэры ў яе хістаюцца сцены і працякае батарэя. На яе просьбу кампенсаваць выдаткі «дзядзькі ўсе скінулі на мяне — страхоўкі няма. Вось і ўсё, маці, гуляй».
Цяпер у кватэры дзяўчыны ніхто не жыве, аднак камунальныя плацяжы «застаюцца на высокім узроўні». Яе таксама непакоіць адсутнасць фактычнага абслугоўвання дома, нягледзячы на тое, што яна аплачвае гэтую паслугу.
Дзяўчына таксама піша, што праз праблемы з батарэямі за апошнія два месяцы былі затопленыя тры кватэры, што «прывяло да забруджання першага паверха і непрыемнага паху, жыхары пакутуюць».
У гэтай сітуацыі, кажа яна, вінавацяць жыхароў дома, а насаірэч «проста хтосьці паставіў няправільную трубу пад няправільным нахілам і чысцяць раз на год, вось і топяць усё. Але казачнікі прыходзяць і расказваюць, што вакол вінаватыя ўсе, але не яны».
У каментарах пад допісам у Threads меркаванні карыстальнікаў падзяліліся. Адны лічаць, што ў «Мінск Міры» такіх праблем няма:
«2,5 года жыву ў „Мінск Міры“ і проста шчаслівая. Ніякіх праблем і пытанняў не ўзнікала. І так, усе новабудоўлі ў Мінску будуюцца з аднолькавых матэрыялаў і аднымі і тымі ж будаўнічымі брыгадамі», — напісала дзяўчына.
А іншыя карыстальнікі пагадзіліся з аўтаркай і параілі ёй вырашаць праблемы праз суд: «Пакуль не пачняце падаваць у суд, нічога не зменіцца. Яшчэ ніводнага пазову не было, на што вы спадзеяцеся? Што яны самі нешта зробяць? Першыя атрымаюць бонусам маральную шкоду, яшчэ і заробяць».
Чытайце таксама на CityDog:
Посмотрите, как выглядит изнутри одно из узнаваемых зданий на площади Якуба Коласа
Четыре дома в Минске закрыли на карантин из-за бешенства животных</strong>
Где найти стильную зимнюю одежду? Обзор на новые коллекции беларуских брендов