Па-беларуску выходзіць заключная частка «Валадара пярсцёнкаў»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Хутка класіку сусветнага фэнтэзі — легендарную трылогію Джона Толкіна «Валадар Пярсцёнкаў» — можна будзе цалкам прачытаць па-беларуску. Выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла папярэдні заказ на трэцюю, заключную кнігу «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля».

Кніга «Брацтва пярсцёнка» ад выдавецтва "Янушкевіч", лістапад 2023 года. Фота: knihauka.com
Кніга «Брацтва пярсцёнка» ад выдавецтва «Янушкевіч», лістапад 2023 года. Фота: knihauka.com

Гэта першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твора ў жанры фэнтэзі. Перакладчык — Ігар Кулікоў.

Папярэдні заказ працягнецца з 5 па 16 снежня ўключна. З 17 снежня выдавецтва пачне высылаць папярэднія заказы поштай. Звычайны старт продажаў пачнецца 20 снежня.

Можна аформіць папярэдні заказ на сайце выдавецтва або праз сайт Allegro.