Дэпутат расійскай Дзярждумы заявіў, што Лукашэнка хварэе
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Першы намеснік кіраўніка думскага камітэта па справах СНД Канстанцін Затулін сказаў расійскаму выданню «Подъём», што яму вядома, на што хварэе Лукашэнка, але дыягназу не назваў.

Лукашенко на параде в Москве. Россия, 9 мая 2023 года. Фото: пресс-служба политика
Лукашэнка на парадзе ў Маскве. Расія, 9 траўня 2023 года. Фота: прэс-служба палітыка

— Там нічога такога звышнатуральнага няма, гэта не кавід. Проста чалавек захварэў. Нягледзячы на тое, што чалавек захварэў, палічыў сваім абавязкам прыехаць у Маскву, а потым увечары таго ж дня праводзіў мерапрыемствы ў Мінску. Напэўна, мае патрэбу ў пэўным адпачынку — вось і ўсё, — адзначыў дэпутат.

Нагадаем, сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень дзяржаўных сцяга, герба і гімна. У Мінску прайшоў урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сімвалаў, але Аляксандр Лукашэнка зноў не з’явіўся на публіцы. На цырымоніі выступіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка і зачытаў зварот ад Лукашэнкі.

Пра стан беларускага палітыка ці нават пра месца, дзе ён цяпер знаходзіцца, нічога не вядома. З моманту ўрачыстых мерапрыемстваў на 9 траўня ў Маскве і Мінску Лукашэнка не паказваўся ў публічным полі, ніякіх мерапрыемстваў з яго асабістым удзелам не праводзілася (што, як мы высветлілі, вельмі дзіўна). Пры гэтым прэс-служба Лукашэнкі і чыноўнікі маўчаць.

Вядома толькі, што ўвечары 13 траўня картэж у суправаджэнні «Стралы» прыехаў на тэрыторыю лечкамісіі — у Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Упраўлення справамі прэзідэнта, пісала «Еўрарадыё» са спасылкай на чытачоў.

Паводле інфармацыі выдання, пад’езды да бальніцы былі перакрытыя, а ўздоўж дарог, якія вядуць да яе, выставілі сілавікоў.

Як паведамляў праект «МотолькоПомоги», у клініку ў Драздах прыехаў Аляксандр Лукашэнка. Ён прабыў там дзве гадзіны. Картэж пакінуў тэрыторыю Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра ў раёне 21.00, а каля 21.20 заязджаў у Астрашыцкі Гарадок.

Чытайце таксама