Экс-прэтэндэнт на выбарах прэзідэнта Беларусі Валерый Цапкала падаў у суд на Еўракамісію. Што?
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Экс-прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Валерый Цапкала падаў пазоў у Еўрапейскі суд у Люксембургу супраць Еўракамісіі. Пра гэта ён паведаміў 15 верасня выданню RFI, а на наступны дзень апублікаваў пост у сваім тэлеграм-канале.

Валерий Цепкало в Европейском суде. Сентябрь 2023 года. Фото: t.me/valerytsepkalo
Валерый Цапкала ў Еўрапейскім судзе. Верасень 2023 года. Фота: t.me/valerytsepkalo

Цапкала абвінавачвае Еўракамісію ў выкарыстанні палітычнага ўплыву і фінансавых рэсурсаў для таго, каб «падарваць адзінства дэмакратычнага руху ў Беларусі і дыскрэдытаваць сапраўдных змагароў за свабоду».

Да заявы ён прыклаў 100 старонак тэксту ў падтрымку «ўсіх сцверджанняў».

Нагадаем, Валерый Цапкала ў мінулым кіраваў беларускім Паркам высокіх тэхналогій. Для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ён сабраў ініцыятыўную групу, ездзіў па краіне. Аднак ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі праз тое, што сабраных подпісаў пасля праверкі аказалася менш за сто тысяч. Калі палітыка не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах, яго жонка Вераніка далучылася да аб’яднанага штаба Святланы Ціханоўскай.

Валерый Цапкала пакінуў краіну ў ліпені 2020 года, асцерагаючыся пераследу. 9 жніўня з Беларусі з’ехала і Вераніка. Сям’я Цапкала асталявалася ў Латвіі.

На радзіме Валерыя Цапкалу завочна асудзілі на 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама