Буйная дзяржаўная страхавая кампанія нанесла ўдар па далярызацыі. Што змянілася для кліентаў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Дзяржаўная страхавая кампанія «Стравіта» 1 кастрычніка прыпыніла заключэнне дамоваў страхавання ў далярах. Пра гэта паведамляецца на сайце страхоўшчыка.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

«У цяперашні час на фінансавым рынку Беларусі назіраецца зніжэнне памеру сярэдніх працэнтных ставак у свабодна канвертавальнай валюце па новых банкаўскіх укладах (дэпазітах). У сувязі з гэтым змяняюцца ўмовы размяшчэння (інвеставання) страхавых рэзерваў «Стравіта», — тлумачыць кампанія прычыны такога рашэння.

Страхоўшчык дадае, што ў гэтай сітуацыі «прыняў няпростае рашэнне — прыпыніць з 1 кастрычніка заключэнне дамоваў індывідуальнага і калектыўнага страхавання з усталяваннем даляра ў якасці валюты страхавання».

У кампаніі заяўляюць, што будуць «імкнуцца забяспечыць максімальна магчымую сукупную даходнасць па дамовах, валютай страхавання якіх будзе беларускі або расійскі рубель».

Чытайце таксама