Нацбанк прыняў рашэнне, якое не ўзрадуе тых, хто хоча купіць кватэру ў крэдыт
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Нацбанк апублікаваў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР), якія будуць дзейнічаць у снежні. Гэта працэнтная столь па банкаўскіх крэдытах, у першую чаргу — на нерухомасць. То-бок некаторыя пазыкі ў наступным месяцы мусяць падаражэць.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Рэгулятар вырашыў пяты месяц запар не змяняць памер ставак РВСР. Апошні раз гэты паказчык пераглядалі ў чэрвені — у бок зніжэння.

На снежань РВСР для фізічных асоб будзе на ўзроўні 15,25% (цяпер — 14,61%), а для юрыдычных асоб — 10,99% (цяпер — 10,82%). На гэтую столь павінныя арыентавацца банкі, калі выстаўляюць працэнтныя стаўкі па крэдытах, іх нельга перавышаць.

У такім выпадку ў снежні банкі падымуць працэнтныя стаўкі па некаторых крэдытах для насельніцтва і бізнесу.

Яшчэ адзін паказчык, на які банкі арыентуюцца, выстаўляючы працэнтныя стаўкі па крэдытах, — стаўка рэфінансавання. Цяпер яна складае 9,5% гадавых. Нацбанк прагназуе, што стаўка рэфінансавання ў сярэднім за 2024 год будзе на ўзроўні 9−9,5% гадавых. То-бок можна меркаваць, што гэты паказчык найбліжэйшым часам не будзе павышацца.

Нагадаем, у Беларусі — крэдытны бум у насельніцтва. Гэтым занепакоены Нацбанк, бо ў некаторых пазычальнікаў узнікаюць праблемы з пагашэннем крэдытаў з прычыны празмернай пазыковай нагрузкі. Прасцей кажучы — бо людзі не разлічылі свае фінансавыя магчымасці ці папросту набралі занадта шмат пазыковых сродкаў. У гэтай сітуацыі рэгулятар падрыхтаваў змены па крэдытах.