Мінску прыляцеў адказ ад адной з «недружалюбных» краін за ўведзеныя контрсанкцыі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Урад Літвы акрэсліў спіс тавараў, якія з 3 чэрвеня будуць забароненыя для імпарту з Беларусі і Расіі. Гаворка ў тым ліку пра пэўную сельгаспрадукцыю. Нагадаем, раней стала вядома, што Мінск з 3 чэрвеня ўводзіць абмежаванні па ўвозе і продажы тавараў з некаторых «недружалюбных» краін ЕС, у іх лік трапіла і Літва.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У спісе забароненай прадукцыі з Беларусі і Расіі аказалася больш за 2800 пазіцый. Гаворка пра тавары 24 груп, сярод іх — жывыя жывёлы, мяса і субпрадукты, рыба, малако і прадукты з яго, яйкі, натуральны мёд, расліны, гародніна, садавіна, кава, збожжавыя, крупы, алей, напоі, тытунёвыя вырабы і іншыя прадукты.

Пад абмежаванні не трапілі, да прыкладу, некаторыя грыбы, ягады, раслінныя матэрыялы для пляцення, патака. Прычына — магчымая шкода літоўскім вытворцам, бо ў краіне няма альтэрнатывы гэтаму імпарту, удакладняюць ва ўрадзе Літвы.

Нагадаем, напярэдадні Мінск пашырыў абмежаванні на імпарт тавараў з некаторых «недружалюбных» краін. Гэта закранула ў тым ліку чэшскае і эстонскае піва і сталовы посуд з балтыйскіх краін і Польшчы. Пры гэтым мінералку нельга будзе ўвозіць ні з адной з «недружалюбных» дзяржаваў. Гэтыя абмежаванні запрацуюць з 3 чэрвеня.