Кіраўнік Цэнтра выдачы асабістых дакументаў Літвы адхілены ад пасады пасля расследавання пра пашпарты Новай Беларусі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Кіраўнік Цэнтра выдачы асабістых дакументаў Літвы (ADIC) Нерыюс Рудайціс адхілены ад пасады пасля расследавання пра пашпарты Новай Беларусі, паведамляе БРЦ са спасылкай на літоўскае выданне 15min.lt.

Фото: lrv.lt
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Lrv.lt

Раней падчас расследавання высветлілася, што літоўская кампанія Garsų pasaulis, якая друкавала бланкі дакументаў для грамадзян Літвы і абраная для друку пашпартоў Новай Беларусі, звязаная з фірмай GP Holographics і беларускім бізнесоўцам Віктарам Шаўцовым, набліжаным да Лукашэнкі.

Garsų pasaulis ужо была ўцягнутая ў карупцыйныя скандалы ў Кыргызстане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Малдове. Цяпер праверку ў дачыненні да яе вядуць адначасова Служба па расследаванні фінансавых злачынстваў і Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы.

«Вынікі праверак могуць прывесці да анулявання кантракту Garsų pasaulis з літоўскім МУС. З 2014 года кампанія выйграла ўсе тры тэндары на выраб бланкаў пашпартоў у Літве, апошні з якіх быў у 2022 годзе на суму больш чым 30 млн еўра», — паведамляе БРЦ.

Паводле намесніцы міністра ўнутраных справаў Літвы Агнеты Ладэк, у выпадку скасавання кантракту з Garsų pasaulis МУС разгледзіць альтэрнатыўныя варыянты друку дакументаў і ўлічыць досвед Польшчы і Германіі, дзе пашпарты вырабляюць дзяржаўныя кампаніі.

Чытайце таксама