Лукашэнка падпісаў указ, які скасоўвае абмежаванні на памер пенсіі пенсіянерам, што працуюць
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў указ «Пра сацыяльную падтрымку». Дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае скасаванне абмежаванняў на памер пенсіі пенсіянерам, што працуюць, паведаміла прэс-служба палітыка.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

«Гэта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць выкарыстання на рынку працы асобаў пенсійнага ўзросту», — падкрэслілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Акрамя таго, указ уводзіць далейшае зніжэнне страхавога стажу з 10 да 5 гадоў маці, якія нарадзілі і выхавалі чатырох і больш дзяцей, а бацькі дзяцей-інвалідаў, якія выхоўваюць і даглядаюць дзіця без удзелу маці, атрымаюць дадатковыя гарантыі што да прызначэння датэрміновай пенсіі (на 5 гадоў раней).

«Для дзяцей-інвалідаў прадугледжанае павышэнне да пенсіі ў сувязі са смерцю аднаго з бацькоў», — паведаміла прэс-служба.

Асноўныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 года.

Чытайце таксама