Прэзідэнт Польшчы адмовіўся ад сумеснай фотасесіі на кліматычным саміце праз Лукашэнку
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адмовіўся ўдзельнічаць у сумеснай фотаздымцы на адкрыцці 29-й Канферэнцыі бакоў Рамкавай канвенцыі ААН пра змяненне клімату (COP-29) у Баку, піша польскі партал Interia.pl.

Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Сумеснае фота ўдзельнікаў Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату ў Баку. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Як паведамляе партал са спасылкай на атачэнне польскага лідара, падставай для адмовы стала прысутнасць на мерапрыемстве Аляксандра Лукашэнкі.

«Гэта было ўсвядомленае рашэнне пана прэзідэнта. Family photo — гэта сямейнае фота, пан прэзідэнт вырашыў, што не хоча мець сямейнае фота з Аляксандрам Лукашэнкам», — заявіў суразмоўца партала.

Сусветны саміт па барацьбе са змяненнем клімату праходзіць 11−22 лістапада ў Баку. Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, ён «у сваім выступе акрэсліць нацыянальную пазіцыю Беларусі па пытаннях парадку дня, звязаных са змяненнем клімату і мерамі, якія міжнародная супольнасць павінная распачаць для вырашэння выклікаў, што ўзнікаюць у гэтай сферы».